Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскіх міліцыянтаў абяцаюць пакараць за журналістаў


Гомельскія міліцыянты, якія перашкаджалі журналістам асьвятляць несанкцыянаваныя акцыі пратэсту сёлета ў ліпені, будуць прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасьці, заявіў начальнік упраўленьня па наглядзе за выкананьнем заканадаўства і законнасьцю прававых актаў Генэральнай пракуратуры Беларусі Павал Радзівонаў.

Ён адмовіўся ўдакладніць імёны супрацоўнікаў, якія будуць пакараныя, але заўважыў, што гэта - "не нейкія абязьлічаныя людзі".

Прадстаўнік пракуратуры пра пакараньне міліцыянтаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:25 0:00



Павел Радзівонаў нагадаў, што органамі Генэральнай пракуратуры і пракуратуры Гомельскай вобласьці былі вынесеныя акты пракурорскага нагляду, зьвязаныя з рэалізацыяй журналістамі іх правоў на асьвятленьне масавых мерапрыемстваў. "Органы пракуратуры запатрабавалі не дапускаць парушэньня правоў журналістаў пры ажыцьцяўленьні імі прафэсійнай дзейнасьці, забясьпечыць з боку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў няўхільнае выкананьне заканадаўства аб СМІ, а таксама прыняць належныя меры па недапушчэньні парушэньняў заканадаўства пры вядзеньні адміністрацыйнага працэсу", - заявіў прадстаўнік Генпракуратуры.

Прадстаўленьне Генпракуратуры разгледжана ў поўным аб'ёме Міністэрствам унутраных спраў і прызнана абгрунтаваным.
XS
SM
MD
LG