Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ермакова абяцае не абмяжоўваць набыцьцё валюты паводле пашпарту


Нацыянальны банк
Нацыянальны банк
Нацыянальны банк ня будзе абмяжоўваць продаж наяўнай замежнай валюты «ў адны рукі», калі пакупнік пакажа пашпарт, заявіла старшыня НБ Надзея Ермакова. «На рынку наяўнай валютнай лімітаў ня будзе», — абяцае яна.

«Продаж наяўнай валюты будзе ажыцьцяўляцца зыходзячы з аб’ёму падмацаваньня канкрэтнага абменнага пункта», — патлумачыла Ермакова.

Чыноўніца дадала, што наяўнасьць валюты ў абменьніках будзе залежаць ад таго, наколькі камэрцыйныя банкі будуць гатовыя задаволіць патрэбы насельніцтва.

«Валюта ў пунктах абмену валют зьявіцца адразу пасьля таго, як банкі захочуць яе набыць па рынкавым курсе на дадатковай сэсіі. Калі яны набудуць, то ім па адпаведным курсе трэба будзе і прадаць. Магчыма, людзі і не захочуць па такім курсе набываць наяўную валюту. Тут усё пераходзіць у кампэтэнцыю камэрцыйных банкаў, якія будуць працаваць з валютай на рынкавых умовах», — сказала кіраўніца НБ Надзея Ермакова ў інтэрвію Інтэрфаксу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG