Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці прайшла акцыя ў падтрымку Саньнікава


Берасьцейскія актывісты, праваабаронцы правялі акцыю ў падтрымку зьняволенага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.

Акцыя адбылася каля польскага кансуляту ў Берасьці. Падчас яе людзям, якія стаялі ў чарзе ў кансулят, а таксама мінакам раздавалі газэту «Выбар», прысьвечаную Андрэю Саньнікаву.

Акцыя была нядоўгай, абышлося без затрыманьняў.

Берасьцейскі актывіст Юры Жыдовіч: «Відаць было, што людзі прыхільна ставіліся да акцыі, калі атрымлівалі газэту. Многія людзі, якія стаялі ў чарзе ў кансулят, адразу пачыналі яе чытаць. А некаторыя яшчэ і распытвалі, задавалі пытаньні актывістам, якія распаўсюджвалі газэту».

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў асуджаны на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту 19 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG