Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: міліцыя адбірае ўлёткі пра Ўсёбеларускі сход


У Гомелі на вуліцы Жукава міліцыя затрымала сябру ініцыятыўнай групы скліканьня Ўсебеларускага народнага сходу Натальлю Шчукіну. У шматкватэрным доме яна распаўсюджвала ўлёткі “За справядлівую і свабодную Беларусь”.

Шчукіна распавяда, што міліцыянты адвезьмі яе ў Савецкі РАЎС, апыталі, склалі пратакол, сканфіскавалі 98 асобнікаў інфармацыйных улётак і адпусьцілі.

Паводзілі сябе міліцыянты карэктна, але прычыну канфіскацыі ўлётак не патлумачылі.

Сябра аргкамітэту ініцыятыўнай групы ў рэгіёне па скліканьні 8 кастрычніка Народнага сходу Ўладзімер Кацора кажа, што гомельская міліцыя такім чынам “выяўляе пільнасьць да ўсяго новага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG