Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Сеткавыя рэвалюцыянэры" узновяць свае акцыі 14 верасьня


Менавіта на гэты дзень прызначаная масавая акцыя маўклівага пратэсту па ўсёй Беларусі. Пра гэта заявілі прадстаўнікі арганізацыі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі". Яны таксама паведамляюць, што 8 кастрычніка будуць удзельнічаць у Народным сходзе.

Арганізатары акцыяў паведамілі, што разам з экспэртамі і палітыкамі правялі "працу над памылкамі". У выніку вырашана ў жніўні і верасьні пасіліць інфармацыйную працу, акцэнтаваць яе на канкрэтныя слаі насельніцтва ( студэнтаў, рабочых і г.д.) і праводзіць лякальныя акцыі.

У ацэнцы ўжо прайшоўшых акцыяў іх арганізатары адзначаюць, што іх мэтай было пазбаўленьне людзей ад страхуі інфармаваньне іх пра тое, што перамены будуць і яны незваротныя. І гэтай мэты яны здолелі дасягнуць.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG