Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біржавыя індэксы ў Эўропе ўпалі — пасьля падзеньня ў ЗША


На эўрапейскіх фондавых рынках адбылося рэзкае падзеньне каціровак - усьлед за значным спадам на біржы ў Нью-Ёрку ў чацьвер і на азіяцкіх біржах раніцай у пятніцу.

На біржах у Лёндане, Парыжы і Франкфурце адзначана падзеньне больш чым на 2 %. Больш чым на 3 % упалі і расейскія індэксы.

У ЗША індэкс дзелавой актыўнасьці Dow Jones зьнізіўся за адзін дзень больш чым на 500 пунктаў - гэта самае вялікае падзеньне за два з паловай гады, якія прайшлі з моманту пачатку вострай фазы сусьветнага фінансавага крызісу. Інвэстары асьцерагаюцца разьвіцьця неспрыяльных тэндэнцый у эканоміцы ЗША, якая зноў знаходзіцца на мяжы рэцэсіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG