Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы адвакат Байковай: "Справа фактычна развалілася"


Міхаіл Воўчак
Міхаіл Воўчак
Прысуд былой сьледчай па асабліва важных справах Генпракуратуры Сьвятлане Байковай пракамэнтаваў адвакат Міхаіл Воўчак, які быў абаронцам Байковай у 2010 годзе пасьля яе арышту.

"Можна сказаць, што ў судзе справа фактычна развалілася, што і чакалася. Адразу было бачна, што складу злачынства ў яе дзеяньнях не было. Зь пяці пунктаў выстаўленага абвінавачаньня суд пакінуў адзін артыкул — пра перавышэньне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, частка 3, але і той можа адпасьці, калі аргумэнтавана абскардзіць. Ведаю, што збольшага Байкова такому рашэньню рада, а што адзін пункт застаўся — што зробіш? Гэта дрэнна, але нічога. Калі ўлічыць, што яна за кратамі была больш за паўгода, а там дзень лічыцца за два дні "хіміі", ды яшчэ амаль год пад хатнім арыштам, то выходзіць, што ў канцы жніўня яна зусім адбудзе свой тэрмін", — сказаў "Свабодзе" Міхаіл Воўчак.

На былога адваката Міхаіла Воўчака падчас расьсьледаваньня справы Сьвятланы Байковай завялі крымінальную справу паводле абвінавачаньня ў раскрыцьці таямніцы сьледзтва. У выніку Міхаіл Воўчак сам сышоў з адвакатуры. У інтэрнэце можна знайсьці пратаколы допыту прадпрымальніка Паўла Малочкі, які распавёў сьледчай Сьвятлане Байковай пра тое, як даваў хабар высокапастаўленым прадстаўнікам беларускіх спэцслужбаў за пакрываньне махінацый на мытні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG