Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байковай адбываць пакараньне яшчэ паўгода


Сьвятлана Байкова
Сьвятлана Байкова
Сёньня ў Вярхоўным судзе Беларусі быў вынесены прысуд Сьвятлане Байковай — былой сьледчай па асабліва важных справах Генпракуратуры. Яна асуджана на два гады хатняй "хіміі", прычым толькі па адным зь пяці раней выстаўленых абвінавачаньняў — перавышэньне службовых паўнамоцтваў.

У тэрмін знаходжаньня пад вартай залічаны тэрмін, праведзены ў СІЗА.

Сваякі і знаёмыя сустракалі Святлану Байкову з кветкамі, прычым ведалі пра лёгкі прысуд яшчэ да афіцыйнага яго агучваньня, — паведамляе Наша Ніва.

Сьвятлана Байкова займалася расьследаваньнем гучных карупцыйных спраў, напрыклад, аб хабарніцтве і кантрабандзе на мытні «Заходні Буг». Затым яна сама была абвінавачана ў злоўжываньнях, перавышэньні службовых паўнамоцтваў, незаконных затрыманьнях і іншых злачынствах — усяго па 5 артыкулах крымінальнага кодэксу.

Крымінальная справа супраць Сьвятланы Байковай была заведзена 24 лютага 2010 году старшынём КДБ Вадзімам Зайцавым, а сама яна зьмешчана ў сьледчы ізалятар КДБ. Пасьля 6 месяцаў знаходжаньня ў СІЗА мера стрыманьня для яе была зьмененая на хатні арышт. На суд яе прывозілі пад вартай. Паводле некаторых зьвестак, Байкова ўжо звольнена з Генэральнай пракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG