22 ліпеня ў івацэвіцкай калёніі палітвязень Павел Вінаградаў узяў шлюб са Сьвятланай Гарохавік. Цырымонія доўжылася каля 3 хвілінаў. Пасьля гэтага Павел і Сьвятлана атрымалі трохдзённае вясельнае спатканьне на тэрыторыі калёніі.
Вясельле ў турме было пазбаўленая звыклых для такіх выпадкаў атрыбутаў: не было ні пярсьцёнкаў, ні маршу Мэндэльсона, ні шампанскага. Жаніх быў у турэмнай робе, нявеста – у чырвонай сукенцы. Спатканьне скончылася ў панядзелак, амаль адразу Сьвятлана дала інтэрвію "Свабодзе".
Вярнуўшыся з калёніі, Сьвятлана пагадзілася сустрэцца з карэспандэнтам "Радыё Свабода" і адказаць яшчэ на некалькі пытаньняў.