Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаў: затрыманым 20 ліпеня — па пяць сутак арышту


21 ліпеня ў Барысаўскім раённым судзе разглядаліся адміністрацыйныя справы затрыманых 20 ліпеня на цэнтральнай плошчы гораду: сябра АГП Мікалая Віторскага і фотакарэспандэнта сайту ex-press.by Аляксандра Зянкова. Кожнага зь іх судзьдзя Лідзія Малчанава пакарала арыштам на пяць сутак. Ноч да суду затрыманыя правялі ў турме.

Вікторыя Зянкова, жонка пакаранага фотакарэспандэнта, распавяла ex-press.by, што не змагла трапіць на працэс. Нягледзячы на тое, што яна зранку знаходзілася каля дзьвярэй кабінэта судзьдзі, суд прайшоў безь яе ўдзелу.

«А 12:55 судзьдзя разам з засядацелямі пакінула свой кабінэт. А ў 13:20 (у час перапынку на абед) ізноў вярнулася туды. Затым, паказаўшыся зь яго, спытала ўсіх нас, чаго мы чакаем. Пачуўшы адказ, яна паведаміла, што адразу пасьля крымінальнага працэсу вынесла рашэньне і па адміністрацыйных справах майго мужа і Мікалая Віторскага. Такім чынам, адкрыты працэс у адносінах да майго мужа і Мікалая Віторскага стаў „закрытым“. Асуджаныя да арышту былі пазбаўленыя падтрымкі родных і блізкіх».

Сёньня ў Барысаве таксама судзілі Віктара Зьвезьдзіна, затрыманага падчас маўклівай акцыі 13 ліпеня. Пасьля затрыманьня з пастарунку ён патрапіў у шпіталь зь ціскам, бо хворы на гіпэртанію. Сёньня судзьдзя пакараў Віктара штрафам у 20 базавых велічыняў, паведамляюць праваабаронцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG