Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стоп-бэнзін», 21 ліпеня

абноўлена

Супрацоўнікі міліцыі заблякавалі праспэкт Незалежнасьці, каб перашкодзіць аўтааматарам правесьці акцыю пратэсту супраць падвышэньня коштаў «Стоп-бэнзін». У цэнтар пускалі толькі грамадзкі транспарт. Аўтааматары, якія апынуліся на розных вуліцах, уключалі аварыйныя сыгналы і ехалі на малой хуткасьці па іх.

А 19:20 удзельнікі акцыі зьбіраліся выехаць на праспэкт Незалежнасьці ў Менску, уключыць аварыйкі і рухацца з паніжанай хуткасьцю, ствараючы агульную калёну. Аналягічныя акцыі меліся праводзіць і ў іншых гарадах Беларусі.



20:10 Рух па праспэкце Незалежнасьці адноўлены. Яўсееў зьехаў зь месца падзеяў, людзі ў цывільным таксама. Зьехалі і аўтобусы без нумарных знакаў. У раёне Кастрычніцкай плошчы супрацоўнікі міліцыі спынялі машыны з налепкамі «Я супраць падвышэньня цаны на паліва».

20:05 Адкрылі рух ад Акадэміі навук у цэнтар. Некаторыя кіроўцы сыгналяць.

20:00 Ля Акадэміі навук машыны таксама не пускаюць у цэнтар. На антэнах некаторых аўтамабіляў прымацаваныя белыя стужкі.

Эвакуатар працуе ў раёне парка Горкага.
Імітацыя замены ілюмінацыі?
Перакрыты рух ад плошчы Перамогі.
Трактар з эскортам.
Спынілі за налепку.
На скрыжаваньні праспэктаў Незалежнасьці і Машэрава.

19:50 Па праспэкце Незалежнасьці ад плошчы Калініна ў бок Нацыянальнай бібліятэкі праехала на ціхай хуткасьці калёна аўтамабіляў з уключанымі аварыйнымі сыгналамі.

19:45 На скрыжаваньні праспэкта Незалежнасьці і вуліцы Казлова зьявіўся намесьнік начальніка менскай міліцыі Яўсееў. Сюды ж пад’ехалі два аўтобусы без нумарных знакаў. Па праспэкце ў цэнтар пускаюць толькі маршруткі. З боку праспэкта Машэрава ўтварыўся вялікі затор. Кіроўцы сыгналяць.

19:30 На скрыжаваньні вуліцы Казлова і праспэкту Незалежнасьці супрацоўнікі міліцыі не дазваляюць ехаць у цэнтар, у бок плошчы Перамогі. Аўтааматары сыгналяць. Машыны накіроўваюць убок, па праспэкце Машэрава. Да скрыжаваньня вуліцы Казлова і праспэкту Незалежнасьці пабегла каля пятнаццаці супрацоўнікаў у цывільным. На ходніках сабраліся людзі, якія пляскаюць у ладкі.

19:15 Каля плошчы Перамогі праехалі паасобку, не калёнай, некалькі машын зь белымі стужкамі. Апэратары ў цывільным іх зьнялі, ДАІ машыны не спыняла.

19:10 Эвакуявалі першы аўтамабіль, які спыніўся непадалёк ад цэнтральнага ўваходу ў парк імя Горкага. Кіроўца толькі пасьпеў адчыніць капот, як пад’ехаў эвакуатар. Адразу і без разбору машыну пагрузілі на эвакуатар і павезьлі.

19:00 Ад Кастрычніцкай да Перамогі шмат міліцыі, стаяць літаральна праз 10 мэтраў. Таксама багата людзей у цывільным з камэрамі. Машын на праспэкце вельмі мала для гэтага часу, але цалкам рух не перакрыты. У раёне Кастрычніцкай плошчы амаль няма руху транспарту, пусты праспэкт. На вуліцы Энгелька — 4 аўтобусы зь людзьмі ў цывільным. Прыкладна дзясятак міліцэйскіх машын — за кінатэатрам «Піянэр».

Затор на вуліцы Ўльянаўскай перад вул. Леніна.
Паварот на вул. Леніна закрыты.
Пустая вуліца Кірава.
Няма транспарту на заўжды тлумнай вуліцы Леніна.

На праспэкце Незалежнасьці амаль спынены рух транспарту.

18:45 Ад Цэнтральнага ўнівэрсаму ўздоўж Кастрычніцкай плошчы крайнія левыя палосы праспэкту адмежавалі аранжавымі конусамі.

18:30 Ад Акадэміі навук не пускаюць машыны ў бок Кастрычніцкай плошчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG