Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гучнае маўчаньне


Прыгадваецца анэкдот савецкіх часоў. Чалавека дапытваюць у КДБ. Вы разумееце, што вы зрабілі? - Так, я раскідаў на плошчы ўлёткі. - Але ж гэта аркушы чыстай паперы. - А што пісаць, і так усё зразумела. Маўклівыя акцыі, якія ініцыявала інтэрнэт-супольнасьць «Рэвалюцыя ў сацыяльных сетках», проста фатаграфічна дакладная пастаноўка гэтага анэкдота.

Гучнае маўчаньне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:17 0:00



І колькасьць тых, хто дэманструе па серадах, што яму ўсё зразумела, павялічваецца раз ад разу.

Праўда, разьлік на тое, што нельга ж хапаць людзей толькі за тое, што яны моўчкі гуляюць па сваім горадзе, калі і быў, то спраўдзіўся не зусім. Хапаюць, і жорстка, і менавіта толькі за тое.

Чалавека дапытваюць у КДБ. Вы разумееце, што вы зрабілі? - Так, я раскідаў на плошчы ўлёткі. - Але ж гэта аркушы чыстай паперы. - А што пісаць, і так усё зразумела
Лукашэнка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі агучыў магчымы доўгатэрміновы сцэнар акцыі – каб раз ад разу на яе прыходзіла ўсё больш людзей, а потым, калі набярэцца крытычная маса – скінуць уладу. Менавіта таму з удзельнікамі маўклівых акцый ужо зараз абыходзяцца гэтак, як абыходзіліся б з удзельнікамі таго, ў што гэтыя акцыі могуць ператварыцца.

Але ў любым выпадку ідэя выдатная. Яе вынікам зьяўляецца хаця б тое, што яна пераадольвае роспач першых месяцаў пасьля выбараў. Тут зразумела не апошнюю ролю ў гэтым адыграў востры эканамічны крызіс, але і знойдзеная форма мае значэньне – калі б не яна, невядома, як і калі ўвасобіўся б у дзеяньне патэнцыял незадаволенасьці, якая зараз ахапіла зусім ня толькі палітычных актывістаў.

Але насуперак перасьцярогам уладаў і чаканьням іх апанэнтаў, не любая ініцыятыва, якая расьце, як сьнежны камяк, здольная вырасьці да тых крытычных памераў, пра якія казаў Аляксандар Лукашэнка.

Беларускія маўклівыя акцыі паводле мэханізму сапраўды падобныя на пачатак сёлетніх падзеяў у Эгіпце, калі ініцыятыва інтэрнэт-суполак ператварылася ў сапраўдную рэвалюцыю. Але ператварылася таму, што першапачатковы імпульс быў падхоплены людзьмі, як сказана ў Пісаньні, «простымі і някніжнымі», «рэвалюцыя блогераў» перайшла з віртуалу ў рэал, калі да яе далучыліся тыя, хто можа інтэрнэту ў жыцьці ня бачыў, супалі некалькі сацыяльных імпульсаў.

Але ў любым выпадку ўзьнікла нешта такое, чаго ў адных ёсьць падставы баяцца, а ў іншых – на што спадзявацца

А вось у Беларусі з гэтым пакуль ня ўсё зразумела. Розныя групы насельніцтва пакуль маюць розныя інтарэсы і да рознага гатовыя. Як вобразна сказаў у інтэрвію «Свабодзе» лідэр руху аўтааматараў «За аўто» Арцём Шаркоў, ёсьць СТА для легкавікоў, ёсьць для МАЗаў, і яны ня могуць замяніць адзін аднаго і не павінны.

Вобраз прыгожы, але калі высілкі авангарду ня будуць падхопленыя асноўнымі сіламі, ён будзе проста разьбіты. У свой час Леў Троцкі называў моладзь баромэтрам рэвалюцыі. Але баромэтар – гэта ня самая рэвалюцыя.

Але ў любым выпадку ўзьнікла нешта такое, чаго ў адных ёсьць падставы баяцца, а ў іншых – на што спадзявацца. Справа яшчэ і ў кантэксьце, ў крызісе, які зрабіў сытуацыю няўстойлівай у цэлым. Гэта раздарожжа, разьвілка, ў ёй нават невялікі штуршок можа незваротна вызначыць траекторыю разьвіцьця падзеяў.

І нават маўчаньне можа аказаць гучней, чым любыя словы, сказаныя ў іншы час.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG