Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пленум Вярхоўнага суду зможа пераглядаць выракі


У сыстэме перагляду судовых рашэньняў у Беларусі зьявіцца новая інстанцыя — пленум Вярхоўнага суду.

Гэта прадугледжана зьменамі ў законапраекце, які сёньня адразу ў двух чытаньнях прыняла Палата прадстаўнікоў.

Пакуль што найвышэйшая інстанцыя ў пераглядзе крымінальных і адміністратыўных спраў — прэзыдыюм Вярхоўнага суду ў складзе 15 чалавек. У склад пленуму ўваходзяць 56 судзьдзяў. Аднак падобна да таго, што пленум будзе пераглядаць судовыя справы толькі ў выключных выпадках. Права зьвярнуцца да пленуму дзеля перагляду справы маюць толькі дзьве асобы — генэральны пракурор і старшыня Вярхоўнага суду Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG