Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў: чым раней зьявіцца плаваючы абменны курс, тым лепш


Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец
Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец
Міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец заявіў, што Беларусь працягвае перамовы, каб атрымаць новы крэдыт ад Міжнароднага валютнага фонду.

Харкавец сказаў, што ўмовы МФВ прынцыпова ня розьняцца ад умоваў, на якіх Менск атрымаў крэдыт ад ЭўрАзЭС.

Таму, кажа чыноўнік, усё будзе залежаць ад поглядаў экспэртаў МВФ і ад таго, як будуць праходзіць структурныя перамены ў беларускай эканоміцы.

На асабістую думку Харкаўца, зьмена ўласьніка — адна з самых яскравых прыкметаў пераўтварэньняў у эканоміцы.

Журналісты нагадалі міністру, што адна з умоваў атрыманьня крэдыту ад МВФ — пераход на плаваючы абменны курс. Аднак гэтага пакуль няма.

Харкавец адказаў, што пытаньне пераходу на плаваючы курс вывучаецца. Ён выказаў сваю пэрсанальную думку: Беларусі ўсё роўна прыйдзецца перайсьці на плаваючы курс, і, "як мне падаецца, чым раней гэта будзе зроблена, тым лепш".

24 чэрвеня Андрэй Харкавец выступаў у Палаце прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG