Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пытаньне аб адмове ў выплаце першага траншу крэдыту Менску не стаіць


Аляксей Кудрын
Аляксей Кудрын
Пытаньне аб адмове выплочваць першы транш крэдыту Беларусі з Антыкрызіснага фонду ЭўрАзЭС не стаіць, аднак РФ можа ўлічыць праблему абмежаваньня імпарту пры далейшым крэдытаваньні Менска, заявіў 18 чэрвеня кіраўнік Мінфіна РФ Аляксей Кудрын.

Пра гэта паведамляе РИА "Новости".

"Размова пра гэта не ідзе, так пытаньне не стаіць", - заявіў Кудрын журналістам.

"Забарона імпарту Беларусьсю уваходзіць у супярэчнасьць як з Мытным саюзам, але ў дадзеным выпадку не трапляе пад умовы крэдыту, але не выключана, што мы можам падняць такое пытаньне, калі гэта будзе істотна абмяжоўваць гандаль з Расеяй", - сказаў Кудрын.

Раней 18 чэрвеня намесьнік кіраўніка Мінэканамразьвіцьця Андрэй Сьляпнёў заявіў, што Расея можа перагледзець крэдытнае супрацоўніцтва з Беларусьсю, калі тая працягне абмяжоўваць імпарт. Раней беларускія ўлады ўвялі абмежаваньне па куплі валюты для імпарцёраў, і недахоп валюты перашкаджае кампаніям набываць тавары за мяжой.

Кудрын нагадаў, што ўсе ўмовы выдачы крэдыту Беларусі вызначаны на тры гады. Паводле яго слоў, цяпер чакаюцца "пацьверджаньня па выкананьні шэрагу папярэдніх умоў"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG