Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 4-5 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На двары


Па-летняму цёпла, без дажджу, днём ад плюс 22 да 29.



Па курсе Нацбанку


Даляр ЗША – 4981
Эўра – 7210
Расейскі рубель – 178,7

Там, дзе нас няма


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI упершыню наведае Харватыю.

Не праходзьце міма


4 чэрвеня ў Крэве сябры Беларускага ПЭН-цэнтру пасадзяць дрэва паэзіі, прысьвечанае Ўладзімеру Някляеву. “Адкрыцьцё” дрэва і літаратурныя выступы а 12-й гадзіне па адрасе Смаргонская, 61.

Таксама ў гэты дзень


1918, 4 чэрвеня. Апублікаваная "Беларуская граматыка для школ" Браніслава Тарашкевіча.

1938, 5 чэрвеня. Савецкімі карнымі органамі расстраляны Юрка Лістапад — адзін з самых пасьлядоўных і гераічных змагароў за незалежную і дэмакратычную Беларусь.

1972, 4 чэрвеня. Паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.

1989, 4 чэрвеня. У Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары.

Ёсьць нагода:


4 чэрвеня -- Міжнародны дзень нявінных дзяцей – ахвяр агрэсіі.

5 чэрвеня — Дзень ушанаваньня апякункі Беларусі – сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.

Мінус 365:


Беларуская формула цэнаўтварэньня на бэнзын: “ад балды”

Цытата на памяць:


Нас ні вада не размые, ні сьвіньня не разрые.

Рыгор Барадулін – Уладзімеру Някляеву
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG