ЦЁПЛА, АЛЕ З НАВАЛЬНІЦАМІ...
...у некаторых раёнах град. Тэмпэратура: 24 — 32 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
А 18.00 у Менску ў актавай залі філялягічнага факультэту Белдзяржунівэрсытэту адбудуцца швэдзка-беларускія літаратурныя чытаньні. Уваход вольны.У той жа час на менскім стадыёне «Дынама» пачнецца афіцыйная перадматчавая трэніроўка футбольнай зборнай Францыі, якая мае быць адкрытая для наведнікаў першыя 15 хвілін.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
У Маскве пачнецца экспэртная нарада прадстаўнікоў дзяржаваў СНД па разглядзе праекту бюджэту органаў СНД на 2012 год.Кіраўнікі шэрагу краінаў возьмуць удзел у сьвяткаваньні 150-годзьдзя аб'яднаньня Італіі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1740 нарадзіўся Маркіз дэ Сад, францускі пісьменьнік, ад якога пайшоў тэрмін "садызм" (пам. 1814).У 1924 Кангрэс ЗША прызнаў грамадзянства ўсім амэрыканскім індзейцам.
У 1905 нарадзіўся Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік і эміграцыйны дзеяч (пам. 1975).
У 1955 годзе быў заснаваны касмадром Байканур.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень абвяшчэньня Рэспублікі Італія. На рэфэрэндуме 2 чэрвеня 1946 італьянцы выказаліся за скасаваньне манархіі і ўстанаўленьне рэспублікі.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: Саўка ды Грышка. Насустрач выбарам
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Добра абыходзьцеся зь зямлёй, бо гэта ня спадчына, атрыманая ад вашых продкаў, а пазыка, атрыманая ад вашых нашчадкаў.Выслоўе амэрыканскіх індзейцаў.