Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«НН» супраць Мінінфармацыі: рэдакцыі адмовілі ў хадайніцтве


Рэдакцыя «Нашай Нівы» абскарджвае папярэджаньне Мінінфармацыі. Сёньня адбылося папярэдняе пасяджэньне па гэтай справе.

Падставай для вынясеньня, паводле Мінінфарма, стала публікацыя на старонках газэты «недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позьняга вечара». На думку Мінінфарма, распаўсюджаньне гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадзкім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і мэдычныя службы, якія бралі ўдзел у аказаньні дапамогі пацярпелым.

Прадстаўнікі рэдакцыі падалі хадайніцтва аб тым, каб выклікаць у суд спэцыяліста-мовазнаўца. Ён бы ацаніў, ці магла публікацыя «Дзяўчына знаходзілася пад заваламі, калі Лукашэнка ўскладаў кветкі» нанесьці шкоду грамадзкім інтарэсам, а таксама дыскрэдытаваць дзяржаўныя органы, мэдычныя і выратавальныя службы.

Аналізаваць тэкст судзьдзя не палічыла патрэбным: «Вам трэба не філёляг, вам трэба суд!», паведамляе сайт «Нашай Нівы».

Асноўнае пасяджэньне па справе адбудзецца 30 траўня, а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе.

Суд па ліквідацыі выданьня пакуль прыпынены, бо рэдакцыя абскарджвае папярэджаньне.

17 траўня Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў вытворчасьць па пазове Міністэрства інфармацыі аб спыненьні выпуску газэты «Народная воля».

Падставай быў зварот рэдакцыі ў гэты ж суд аб абскарджваньні папярэджаньня Міністэрства інфармацыі ад 15 красавіка гэтага году ў зьвязку з публікацыяй артыкула «Гаворыць і паказвае Гебэльс-ТВ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG