У Ленінскім і Заводзкім судох Менску сёньня пачынаюцца працэсы над чарговымі ўдзельнікамі Плошчы – падзеяў 19 сьнежня, калі тысячы беларусаў выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, а затым плошчу Незалежнасьці, каб выказаць пратэст супраць фальшаваньня выбараў прэзыдэнта.
У Ленінскім судзе Менску пачнецца працэс над экс-кандыдатамі ў прэзыдэнты Міколам Статкевічам, Дзьмітрыем Вусам і яшчэ пяцьцю ўдзельнікамі Плошчы – былым міліцыянтам Аляксандрам Класкоўскім, Андрэем Пазьняком, Аляксандрам Квяткевічам, Арцёмам Грыбковым і Дзьмітрыем Буланавым. Іх вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых непарадках ды іншых злачынствах. Судзіць будзе судзьдзя Людміла Грачова.
Напярэдадні патэлефанаваў жонцы Міколы Статкевіча Марыне Адамовіч. Жанчына скардзілася, што ўжо некалькі тыдняў ліставаньне ідзе зь перапынкамі і гэта, як яна лічыць, невыпадкова:
"Ужо другі тыдзень няма лістоў. Да таго ж ён пісаў, што перастаў атрымліваць мае лісты. Апошні атрымаў 24-га красавіка. Спадзяюся, што заўтра пабачымся".
Карэспандэнт: "А якія апошнія зьвесткі пра ягонае здароўе?"
"У апошнім лісьце пісаў, што нібыта стабілізаваўся сардэчны рытм, што больш на сэрца ня скардзіцца. Але асабліва я веры гэтаму не даю, бо такія рэчы не вырашаюцца за адзін дзень. Я перадала яму патрэбныя лекі. Ён чалавек моцны і трэніраваны, і там ён працягвае трэніравацца, бегае па турэмным дворыку. Таму я спадзяюся на лепшае".
Дзьмітры Вус апошнім часам на тэлефонныя званкі не адказваў. Пра Аляксандра Класкоўскага-малодшага былі паведамленьні, што да суду ён маральна падрыхтаваны, але больш непакоіцца не за сябе, а за сям’ю – у былога міліцыянта жонка з трыма малалетнімі дзецьмі, якія фактычна засталіся бяз сродкаў для жыцьця. Дзьмітры Буланаў, які ў вязьніцы цяжка хварэў, паводле апошніх зьвестак, пачуваецца лепей. Ува ўсякім разе турэмныя лекары кажуць, што суд ён вытрымае.
11 траўня ў Заводзкім судзе пачынаецца працэс над жонкай Андрэя Саньнікава журналісткай Ірынай Халіп, сузаснавальнікам БХД Паўлам Севярынцам і кіраўніком штабу Статкевіча Сяргеем Марцалевым. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія парушылі грамадзкі парадак.
"Я ганаруся дачкой, яна трымаецца годна", – сказаў напярэдадні суду бацька журналісткі кінадраматург Уладзімер Халіп. Нагадаю, Ірыну Халіп трымаюць пад хатнім арыштам. Да Паўла Севярынца, якога трымаюць у СІЗА КДБ, так і не дапусьцілі сьвятара. Паводле сваякоў, лісты ад Сяргея Марцалева даходзяць зрэдку.
Весьці працэс у Заводзкім судзе будзе судзьдзя Жанна Брыхіна.