Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў з Гарадзеншчыны пільнуюць, каб ня зьехалі на Дзень волі ў Менск


Уладзімер Шульжыцкі
Уладзімер Шульжыцкі
У Астраўцы, Смаргоні, Горадні супрацоўнікі міліцыі прыкладаюць намаганьні, каб актывісты не паехалі 25 сакавіка ў Менск.

Актывіста «Моладзі БНФ» Уладзімера Шульжыцкага выклікаюць 25 сакавіка на 16 гадзінаў у Смаргонскі РАУС. Ён мяркуе, што гэта робіцца дзеля таго, каб ён ня мог паехаць на Дзень волі ў Менск.

Уладзімер зазначае, што ў позве, якую прынёс сёньня ўчастковы, пазначана: яго выклікаюць у якасьці сьведкі. Па якой справе? Невядома. Тройчы яго выклікалі раней у справе Плошчы — двойчы ў міліцыю і адзін раз у КДБ.

Іван Крук
Да сябра АГП з Астраўца Івана Крука сёньня наведаўся ўчастковы міліцыянт і, паколькі яго не было ў кватэры, распытваў жонку ці не зьбіраецца ён ехаць у Менск на сьвяткаваньне ўгодкаў БНР.

Участковы таксама распытваў суседзяў — ці ня маюць яны прэтэнзіяў да Івана Крука.

Днямі міліцыянты наведаліся і да кіраўніка абласной арганізацыі АГП Юр’я Істоміна і «па сяброўску» папярдзілі, каб той таксама ня ехаў у Менск 25 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG