Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масюліс: Трэба склікаць раду па абароне дзяржавы ў сувязі з беларускай АЭС


Чарнобыльскі шлях 2009
Чарнобыльскі шлях 2009
Міністар транспарту і камунікацый Літвы Элігіюс Масюліс прапануе склікаць раду па абароне дзяржавы і сфармуляваць афіцыйную пазыцыю ў сувязі з тым, што ў Беларусі будуць будаваць атамную электрастанцыю.

"Літве патрэбны ясны плян, як сябе весьці далей у сытуацыі, калі Беларусь будуе АЭС побач з Вільняй, – перакананы Масюліс.

Паводле яго, паколькі пляны Беларусі ў сувязі з будаўніцтвам АЭС побач з Вільняй набываюць рэальныя рысы, патрэбна ясная стратэгія далейшых дзеяньняў з мэтай абароны дзяржаўных інтарэсаў, піша DELFI.

"Кіраўнікі краіны павінны склікаць раду па абароне дзяржавы, выказаць ясную, рашучую пазыцыю ў сувязі з будучым атамнай энэргетыкі ў нашым рэгіёне", – сказаў Масюліс.

Кіраўнікі краіны павінны склікаць раду па абароне дзяржавы, выказаць ясную, рашучую пазыцыю ў сувязі з будучым атамнай энэргетыкі ў нашым рэгіёне
Паводле яго, выказаныя да гэтага часу камэнтары прыродаахоўнікаў і спэцыялістаў у галіне энэргетыкі і ноты, якія пасылалі Беларусі, не зрабілі вялікага эфэкту.

"Можа быць, Літве трэба каапэравацца з іншымі краінамі ЭЗ, каб аб плянах у сувязі з будаўніцтвам АЭС побач з Вільняй, казалі на вышэйшым узроўні", – сказаў Масюліс.

Беларусь плянуе пабудаваць АЭС прыкладна ў 50 кілямэтрах ад літоўскай сталіцы. Сьцьвярджаецца, што будаўніцтва АЭС будзе завершана да 2018 года. Будаваць станцыю будзе расейская кампанія "Атомстройпроект".

Можа быць, Літве трэба каапэравацца з іншымі краінамі ЭЗ, каб аб плянах у сувязі з будаўніцтвам АЭС побач з Вільняй, казалі на вышэйшым узроўні
16 сакавіка каля амбасады Беларусі ў Літве прайшла акцыя пратэсту супраць будаўніцтва АЭС у Астраўцы непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы, пад назвай "Нам не патрэбна Фукусіма пад Вільняй".

Акцыю ладзіла кааліцыя літоўскіх няўрадавых арганізацый, што займаюцца аховай навакольнага асяродзьдзя. Яе удзельнікамі сталі 15 чалавек. Яны сабралі подпісы пад пэтыцыяй, якую падалі ў беларускую діпмісію, паведамляе БелаПАН.

"На фоне жахлівай аварыі на Фукусімскай АЭС улады Беларусі і Расеі плянуюць падпісаньне пагадненьня аб выдачы крэдыту на будаўніцтва беларускай АЭС. Аварыя на АЭС у Японіі, выкліканая землятрусам, яшчэ раз балюча пацьвердзіла, што "мірны атам" — гэта толькі міт, які прыносіць вялікія няшчасьці. Аварыі могуць здарыцца праз стыхійныя бедзтвы, тэхнічныя непаладкі, чалавечыя памылкі, наўмысную шкоду, ваенны канфлікт, тэрарызм і шэраг іншых прычын", — адзначаюць арганізатары акцыі.

Улады Літвы таксама не адмаўляюцца ад будаўніцтва новай АЭС на месцы закрытай Ігналінскай атамнай электрастанцыі, нягледзячы на тое што праект атрымлівае ўсё больш крытыкі, у тым ліку з прычыны катастрофы ў Японіі. Плянуецца, што новыя рэактары ў Вісагінасе будуць уведзены ў дзеяньне блізу 2020 года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG