Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акадэмік Вайтовіч: Я ніколі ня чуў пра сэйсманебясьпечную зону ў Астраўцы


Аляксандар Вайтовіч
Аляксандар Вайтовіч

У Менску падпісаныя міжурадавыя пагадненьні паміж Беларусьсю і Расеяй аб супрацоўніцтве ў будаўніцтве АЭС і аб некаторых мерах па паралельнай працы энэргасыстэм. Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі паводле расейскага праекту, расейскай фірмай і за расейскія грошы камэнтуе акадэмік, былы старшыня Нацыянальнай Акадэміі навук, прафэсар фізыкі Аляксандар Вайтовіч.

Абламейка: Аляксандар Паўлавіч, якая ваша пазыцыя? Трэба будаваць у Беларусі АЭС ці не?

Вайтовіч: Адназначна адказаць не магу, таму што ў апошні час ня маю абгрунтаваньняў і крытычнага разгляду становішча ў галіне энэргетыкі. Трэба разьлічыць шмат чаго: якія ў нас магчымасьці атрымліваць энэргію за кошт іншых крыніц, колькі гэта будзе каштаваць, што нам дасьць у будучыні. Я, на жаль, ня маю вынікаў такой працы і ня ведаю, наколькі поўна яна была праведзена ў краіне. Магу сказаць, што трэба было нашу грамадзкасьць інфармаваць ня толькі нейкімі заклінаньнямі, лёзунгамі пра атамную энэргетыку, а аналітычнымі матэрыяламі – хто не хацеў, той бы не чытаў, але шмат хто і пачытаў бы.

Абламейка: А як быць з тым, што цяпер – пасьля падзеяў у Японіі – па ўсім сьвеце разгарнулася кампанія супраць атамнай энэргетыкі? Эўропа пачынае рэвізію сваіх рэактараў. Пра тое ж загаварылі і ў Расеі. Літва і міжнародная экалягічная арганізацыя Greenpeace заклікалі Беларусь адмовіцца ад будаўніцтва АЭС. Ці не выглядае Беларусь тут белай варонай?

Вайтовіч: Вядома, пасьля такога выпадку, як у Японіі, трэба было і чакаць такой рэакцыі грамадзкасьці, тым больш, што дастаткова шмат народу, аб'яднанага ў Greenpeace, іншыя арганізацыі, заўсёды выступалі супраць ядзернай энэргетыкі. Я думаю, землятрус у Японіі прывядзе да таго, што будуць сур'ёзна перагледжаныя патрабаваньні да бясьпекі АЭС, і ўзьнікнуць новыя стандарты. Я думаю, бліжэйшым часам у сусьветнай энэргетыцы ўзьнікне паўза ў адносінах да атамнай энэргетыкі. Але, думаю, гэтая паўза ня будзе дастаткова працяглай, таму што самі ж японцы і пададуць прыклад, бо ў іх іншага выйсьця няма, як карыстацца атамнымі электрастанцыямі.

Абламейка: Навукоўцы сьцьвярджаюць, што Астравецкі раён, дзе вырашана будаваць беларускую АЭС, знаходзіцца ў сэйсманебясьпечнай зоне. У 1909 годзе там адбыўся землятрус сілаю 7 балаў, пасьля якога ўзьнік яр даўжынёй 2 кілямэтры. На думку, напрыклад, экспэрта Валянціна Мацкевіча, маўчаньне навукоўцаў Акадэміі Навук можа ацэньвацца і як злачыннае.

Вайтовіч: Я першы раз пра гэта чую. У 97-98 гадах у Акадэміі была створаная камісія, якая разглядала магчымасьць разьвіцьця атамнай энэргетыкі ў Беларусі, яна працавала на базе Акадэміі навук, у якой я быў прэзыдэнтам. Тады вырашылі вярнуцца да пытаньня аб выкарыстаньні атамнай энэргетыкі ў Беларусі праз 10 гадоў. Столькі такі мараторый і дзейнічаў, праз 10 гадоў зноў узьнікла пытаньне: разьвіваць – не разьвіваць энэргетыку. Мне здаецца, каб была сэйсьмічнасьць у Астравецкім раёне, а б пра гэта чуў. І ў нас ёсьць члены Акадэміі і спэцыялісты ў галіне геалёгіі, якія, калі б такое было, не маўчалі б.

Слухаць гутарку цалкам:


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG