Старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра культуры Паўла Латушкі, а таксама ў Генпракуратуру с просьбай абараніць ад разбурэньня помнік гісторыі і культуры: у Менску пачалі руйнаваць нэагатычны будынак першай гарадзкой электрастанцыі, каб на яго месцы ўзьвесьці гатэльны комплекс.
Будынак першай менскай электрастанцыі – помнік архітэктуры, неаготыка канца 19-га стагодзьдзя. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры Менску – побач з цыркам на праспэкце Незалежнасьці.
Комплекс будынкаў былой электрастанцыі зьмешчаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Аднак Менгарвыканкам супольна зь Міністэрствам культуры прынялі рашэньне зьнесьці будынкі.
Гаворыць Антон Астаповіч:
"Можна шмат казаць пра гістарычную і культурную каштоўнасьць гэтага помніка, але зараз найперш паўстае юрыдычнаем пытаньне. Ён мае статус нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці. І, адпаведна, усе дзеяньні зь ім павінныя адбывацца ў межах дзейнага заканадаўства. Таму не хачу казаць пра гістарычныя, маральна-псыхалягічныя акалічнасьці – ёсьць выключна юрыдычная".
У Міністэрстве культуры, сытуацыю вакол гістарычнага помніка патлумачыць ня здолелі. Да прыкладу, вось як адрэагавала на заяву спадара Астаповіча намесьніца кіраўніка адной з управаў мінкульту Аксана Сматрэнка:
"Не, я не магу вам гэтага камэнтаваць. Ня ведаю што адказаць".
У лісьце ў Гэнэральную пракуратуру Антон Астаповіч паведамляе, што будаўнічае прадпрыемства "Эліт-Эстэйт", разбураючы гістарычны будынак здазволу ўладаў, учыняе крымінальнае злачынства і просіць вінаватых у гэтым прыцягнуць да адказнасьці. На пытаньне чаму ў Менску руйнуюць чарговы помнік гістарычнай даўніны спадар Астаповіч адказаў гэтак:
"Па-першае, гэта адсутнасьць прававой культуры – гэта агульная хвароба беларускага грамадзтва, у тым ліку і чыноўнікаў. А па-другое – хваравітае ўспрыняцьце інвэстараў – там, дзе інвэстыцыі – гатовыя здаць усё. Словам – за грошы гатовыя маму родную прадаць".
Як паведаміў Антон Астаповіч, на пачатку гэтага тыдня адзін з будынкаў комплексу першай гарадзкой электрастанцыі Менску быў разбураны.
Будынак першай менскай электрастанцыі – помнік архітэктуры, неаготыка канца 19-га стагодзьдзя. Ён знаходзіцца ў самым цэнтры Менску – побач з цыркам на праспэкце Незалежнасьці.
Комплекс будынкаў былой электрастанцыі зьмешчаны ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Аднак Менгарвыканкам супольна зь Міністэрствам культуры прынялі рашэньне зьнесьці будынкі.
Можна шмат казаць пра гістарычную і культурную каштоўнасьць гэтага помніка, але зараз найперш паўстае юрыдычнаем пытаньне. Ён мае статус нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці
"Можна шмат казаць пра гістарычную і культурную каштоўнасьць гэтага помніка, але зараз найперш паўстае юрыдычнаем пытаньне. Ён мае статус нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці. І, адпаведна, усе дзеяньні зь ім павінныя адбывацца ў межах дзейнага заканадаўства. Таму не хачу казаць пра гістарычныя, маральна-псыхалягічныя акалічнасьці – ёсьць выключна юрыдычная".
У Міністэрстве культуры, сытуацыю вакол гістарычнага помніка патлумачыць ня здолелі. Да прыкладу, вось як адрэагавала на заяву спадара Астаповіча намесьніца кіраўніка адной з управаў мінкульту Аксана Сматрэнка:
"Не, я не магу вам гэтага камэнтаваць. Ня ведаю што адказаць".
У лісьце ў Гэнэральную пракуратуру Антон Астаповіч паведамляе, што будаўнічае прадпрыемства "Эліт-Эстэйт", разбураючы гістарычны будынак з
там, дзе інвэстыцыі – гатовыя здаць усё. Словам – за грошы гатовыя маму родную прадаць