Устаноўчы сход Эўранэсту адбудзецца без дэлегацыі Беларусі ў сакавіку ці красавіку. Пра гэта Эўрарадыё паведаміў старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў Эўранэсьце Крысціян Вігенін. Паводле яго, кіраўніцтва Эўрапарлямэнту пагадзілася на пачатак працы без Беларусі, і зацягваць час няма прычын.
Вігенін: “Усе намаганьні забясьпечыць Беларусі паўнавартасны ўдзел былі цалкам перакрэсьленыя беларускімі ўладамі ў асноўны дзень галасаваньня 19 сьнежня і іх наступнымі дзеяньнямі. Так Беларусь сама сябе выключыла з гэтага працэсу. У сьвятле падзеяў у паўднёвым Міжземнамор'і ў Эўрапарлямэнце няма большасьці, якая б выступала за ўдзел таталітарнага па сваёй сутнасьці рэжыму.
І нашы партнэры зь іншых парлямэнтаў разумеюць, што ў такой сытуацыі больш ня могуць абараняць паўнавартасны ўдзел Беларусі ў Парлямэнцкай Асамблеі. Цяпер яны больш гатовыя пачаць і без Беларусі.
Цяжкі працэс перамоваў з нашымі партнэрамі доўжыўся больш за год. Мы прынялі рабочае рашэньне, што ня можам замяніць парлямэнтароў прадстаўнікамі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці”.
Учора намесьнік старшыні палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі заявіў, што беларускі парлямэнт будзе адстойваць права на поўнафарматны ўдзел у працы Эўранэсту. Паводле яго канчатковае рашэньня аб тым, хто будзе прымаць удзел у першым пасяджэньні Эўранэсту, пакуль не прынятае. "Гэтая праца без парлямэнцкай дэлегацыі Беларусі будзе непаўнавартаснай", – выказаў упэўненасьць Віктар Гумінскі.