Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З ордэнам можна і пешкі


Пасьведчаньне і Ордэн Маці з подпісам Аляксандра Лукашэнкі
Пасьведчаньне і Ордэн Маці з подпісам Аляксандра Лукашэнкі

У Менску адмянілі бясплатныя праязныя білеты для шматдзетных жанчын, узнагароджаных ордэнам маці.

Аб гэтым паведаміла намесьніца старшыні камітэту па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне насельніцтва Менгарвыканкаму Натальля Праскурава на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Паводле яе, праязныя для шматдзетных маці, узнагароджаных ордэнам маці, аплочваліся з гарадзкога бюджэту. У ліпені 2010 году ўступіў у сілу закон "Аб мясцовым кіраваньні і самакіраваньні ў Беларусі", у адпаведнасьці зь якім цяпер гарсавет можа падтрымліваць толькі вэтэранаў, пэнсіянэраў, інвалідаў і дзяцей. Калі шматдзетная маці не адносіцца да адной з гэтых катэгорый, то гарсавет ня можа аказваць ёй падтрымку.

Як заявіла Праскурава, для таго, каб кампэнсаваць адмену бясплатных праязных для шматдзетных маці, ад ліпеня 2010 году было вырашана аплочваць бясплатны праезд на грамадзкім транспарце школьнікам са шматдзетных сем'яў, дзе выхоўваецца пяць і больш дзяцей. Пры гэтым у першай палове сьнежня 2010 г. бясплатны праезд атрымалі ўсе школьнікі.

Па словах Праскуравай, пытаньне аб бясплатных праязных квітках для шматдзетных маці можа быць вырашана толькі на рэспубліканскім узроўні. 16 сакавіка ў Мінску будзе арганізаваны сэмінар для Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, на якім старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька агучыць прапановы зьменаў у заканадаўчыя акты. Праскурава не выключае, што ў іх ліку можа быць пытаньне аб бясплатным праезьдзе на грамадзкім транспарце для шматдзетных маці, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG