Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Славацкі экспэрт: Пазыцыя Кіева да Лукашэнкі не застанецца без увагі ЭЗ


Такое меркаваньне ў сувязі зь недалучэньнем украінскага боку да заявы ўдзельнікаў Браціслаўскага саміту Вышаградскай групы што да стану дэмакратыі ў Беларусі выказаў вядучы славацкі палітычны экспэрт, прэзыдэнт браціслаўскага інстытуту праблем грамадзкіх зносінаў Рыгор Мясежнікаў.

Адказваючы на пытаньне УНІАН адносна пазыцыі ўкраінскай дэлегацыі на чале з прэм’ер-міністрам Мікалаем Азаравым на саміце Вышаградзкай чацьвёркі 15 лютага, экспэрт адзначыў, што з гэтага факту нельга рабіць адназначныя нэгатыўныя высновы, паколькі Украіна не зьяўляецца сябрам ЭЗ і такім чынам мае права на ўласную пазыцыю, якая найбольш адпавядае нацыянальным інтарэсам.

Паводле Мясежнікава, «цесныя эканамічныя сувязі Ўкраіны і Беларусі для ўкраінскага кіраўніцтва зьяўляюцца нашмат важнейшымі за выказваньне публічных ацэнак рэжыму Лукашэнкі».

«Аднак, — дадаў экспэрт, — такая пазыцыя Ўкраіны не застанецца як мінімум без увагі з боку ЭЗ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG