Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працэс спадара К. ці пераварот шафы



Адчуваньне і ад працэсу Васіля Парфянкова, і ад прысуду – як ад пастаноўкі раману Кафкі «Працэс». За што асудзілі спадара К. гэтак жа невядома, як і тое, за што асудзілі спадара Парфянкова. Фактычна за тое, што некалькі разоў пхнуў шафу. І пракурор зь яснымі вачыма так і тлумачыў – так, менавіта за гэта.

Мяне, дарэчы, гэта ўразіла і ў тых «выкрывальных» паперах, якія ў трох нумарах друкавала «Советская Белоруссия». Вельмі займальна і пазнавальна,
Cпроба перавярнуць шафу – гэта спроба перавярнуць беларускую дзяржаву.
але дзе ж пераварот, дзе плян гвалтоўных дзеяньняў? У схемах разьмеркаваньня грошай на выбарчую агітацыю, калі яны нават былі менавіта такімі, ці ў праектах Аляксандра Фядуты зрабіць Уладзімера Някляева лідэрам апазыцыі на парлямэнцкія выбары 2012 году, калі нават такія праекты насамрэч былі?

Так, вось гэта пераварот і ёсьць. Так і ў справе Парфянкова: спроба перавярнуць шафу – гэта спроба перавярнуць беларускую дзяржаву.

Па сутнасьці паўтарэньне справы Аўтуховіча – калі справа развальваецца (а
Калі справа развальваецца, то асуджаюць за тое, што ёсьць.
яна ў дадзеным выпадку таксама развалілася, бо нават беларускі суд адхіліў абвінавачаньне ў супраціве міліцыі), то асуджаюць за тое, што ёсьць: там за 5 патронаў на 5 гадоў, тут за штурханьне шафы – на 4 гады.

Ёсьць у справе Парфянкова ёсьць яшчэ адзін трук. Фармулёўка пра масавыя непарадкі дазваляе ўскласьці на кожнага ўдзельніка акцыі пратэсту адказнасьць за ўсё, што адбывалася на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. І гэта ўвасобілася ў тым, што на аднаго Парфянкова налічылі ўсе пашкоджаньні маёмасьці, якія былі зробленыя ў той вечар, амаль на 5 тысяч даляраў.

Калі з кожнага фігуранта справы спаганяць супольную шкоду, дык дзьверы ў Доме ўраду можна будзе аднавіць, упрыгожыўшы іх партрэтамі Лукашэнкі з дробных дыямантаў.

Калі казаць пра матывы такога жахлівага прысуду, які відавочна не судзьдзёй
Калі з кожнага фігуранта справы спаганяць супольную шкоду, дык дзьверы ў Доме ўраду можна будзе аднавіць, упрыгожыўшы іх партрэтамі Лукашэнкі з дробных дыямантаў.
вызначаўся, то тут відаць палітычны разьлік: звышжорсткімі, несувымернымі прысудамі вярнуць грамадзтву страх, паказаць і Захаду, што беларуская ўлада не спалохалася санкцый і ў адказ асудзіць сваіх праціўнікаў па ўсёй строгасьці. І ня выключана, што пры такім узроўні юрыдычнай дасканаласьці далейшыя працэсы пойдуць па прынцыпе сьнежнага камяка: калі Парфянкоў – небясьпечны злачынца, то ўсе кандыдаты ў прэзыдэнты, якія заклікалі яго з тэлеэкранаў прыйсьці на плошчу – небясьпечныя ў кубе. Тэлевыступы і прысуд Парфянкову – вось і дастатковая доказная база, каб пасадзіць на вялікія тэрміны.

Як на гэта адрэагуе беларускае грамадзтва – сказаць цяжка. Што да Захаду, то калі там нехта думаў, што яны паківаюць пальчыкам і Лукашэнка хуценька верне статус-кво, то памыляўся. Хуткая, але стрыманая рэакцыя заходніх дзяржаваў на прысуд Парфянкову зразумелая – гэта толькі першы прысуд, які будзе абскарджвацца, для важных палітычных рашэньняў яшчэ мала інфармацыі і падставаў. Але нават гэты працэс паказаў, што рашэньні прымаць усё ж давядзецца. І справа тут ужо не ў палітвязьнях, як ні цынічна гэта гучыць. У Бахрэйне вось улады 18 лютага разагналі пратэстоўцаў нават больш жорстка, чым Лукашэнка 19 сьнежня, нават з чалавечымі ахвярамі.

Але адносна бахрэйнаўскіх парадкаў і падзеяў заходнія лідэры ня ставілі свой прэстыж на кон. А адносна Беларусі – паставілі, увёўшы санкцыі. А Лукашэнка адказаў прысудам Парфянкову. І зараз двубой – хто зь іх акажацца слабаком.

І гэта тычыцца ня толькі заходніх лідэраў. Вельмі важны наступны этап – суд
На лёс абвінавачаных расейцаў С. Лаўроў і Д. Мядзьведзеў паставілі сваю рэпутацыю.
над расейцамі Максімам Брэўсам і Іванам Гапонавым. Ёсьць варыянты, але я б не выключаў, што і ім прысуд будзе такім жа кафкіянскім. Калі Парфянкоў – закляты ліхадзей, то чым яны лепшыя? З аднаго боку, калі дзеляць смачны МАЗ, то што значаць лёсы двух расейскіх хлопцаў? Але зь іншага боку на іх лёс С. Лаўроў і Д. Мядзьведзеў паставілі сваю рэпутацыю. Ня выключана, што і для іх яна становіць пэўную каштоўнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG