НАДВОР’Е:
Уначы сьнегапад, днём хмарна, тэмпэратура каля нуля.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Менск: лідэры Партыі БНФ перададуць сотні паручэньняў у падтрымку палітычных зьняволеных у пракуратуру Менску; акцыя заплянаваная на 11:30 па адрасе пракуратуры: вул. Ракаўская, 38. Удзел возьмуць старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні Ігар Лялькоў і экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Рыгор Кастусёў.
Менск: у праваабарончым цэнтры “Вясна” пройдзе прэсавая канфэрэнцыя па выніках апытаньнях асобаў, затрыманых і прыцягненых да адказнасьці ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня.
Менск: сустрэча зь пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам у кнігарні "ЛогвінаЎ", пачатак а 19-й гадзіне.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Нью-Ёрк: цырымонія з выпадку 15-й гадавіны падпісаньня Дэйтанскіх пагадненьняў; чакаецца ўдзел экс-прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана і дзейнага прэзыдэнта Харватыі Івы Ёсіпавіча.
Куала-Лумпур: завяршэньне перамоваў паміж уладамі Філіпінаў і ісламісцкімі паўстанцамі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1667 – падпісаньне Андрусаўскага замірэньня па выніках вайны паміж Расеяй і Польшчай, згодна зь якім Расея атрымала ўсходнюю Ўкраіну, ўключна з Кіевам.
1852 – у Менску ў Гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера спэктаклю паводле п’есы Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”.
1900 – амэрыканскі тэнісіст Дуайт Дэвіс засноўвае Кубак Дэвіса, названы ў ягоны гонар.
1904 – пачатак расейска-японскай вайны.
Нарадзіліся:
1930 – Валянцін Тарас, беларускі паэт, перакладчык, публіцыст.
1959 – Віктар Шалкевіч, беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн.
Памерлі:
1881 – Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік (нар. 1821).
1984 – Юры Андропаў, кіраўнік КДБ СССР (1967 – 1982), генэральны сакратар ЦК КПСС (1982 – 1984) (нар. 1914).
МІНУС 365:
Год таму на сайце “Свабоды”: “Дом польскі ў Івянцы апячатаны”.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Трэба любіць жыцьцё больш, чым сэнс жыцьця – Фёдар Дастаеўскі.