Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


СУХА...


Тэмпэратура каля нуля.


НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:


Апошні тэрмін падачы заявак для тых, хто хоча патрапіць 25-27 сакавіка ў Вільню на Дні адчыненых дзьвярэй у Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. "Тры Дні з ЭГУ" – магчымасьць для абітурыентаў і іх бацькоў наведаць заняткі, пагутарыць з выкладчыкамі і студэнтамі, напісаць уступнае эсэ, а таксама пажыць у студэнцкім інтэрнаце.

Нацыянальная Рада Аб’яднанай Грамадзянскай партыі будзе абмяркоўваць “справу Раманчука”.


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Брытанскія суд пачне разглядаць запыт са Швэцыі на экстрадыцыю заснавальніка сайту Wikileaks Джуліяна Асанжа.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1990 — пасьля 100-тысячнай дэманстрацыi дэмакратычных сiлаў у Маскве ЦК КПСС пагадзiўся прыбраць з канстытуцыi СССР знакамiты Шосты артыкул, якi гарантаваў кампартыi кiруючую ролю.

7 лютага ў розныя гады нарадзіліся ангельскі гуманіст Томас Мор, адзін з пачынальнікаў утапічнага сацыялізму; кіраўнік паўстанцкай арміі Тадэвуша Касьцюшкі на тэрыторыі Беларусі Рамуальд Гедройц і беларускі калекцыянэр і бібліяфіл першай паловы 20 стагодзьдзя Рамуальд Зямкевіч.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Спаўняецца 19 гадоў Эўрапейскаму Зьвязу. Арганізацыя была створаная 7 лютага 1992 году ў галяндзкім горадзе Маастрыхт.

МІНУС 365:


На прэзыдэнцкай лыжні сканаў чыноўнік

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Кали хочаце мець посьпех, вы павинны выглядаць так, як быццам вы яго маеце". Томас Мор
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG