Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

СЬНЕГ...


...з дажджом. Тэмпэратура: 6 – 11 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Прэзэнтацыя кнігі "Беларускае слова ад сьпеву" пра творчасьць Зьміцера Вайцюшкевіча. У офісе Руху "За Свабоду" па адрасе: пр Незалежнасьці д. 80 кв. 73. Пачатак у 18.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Саміт Эўразьвязу ў Брусэлі.

47-я Канфэрэнцыя па бясьпецы ў Мюнхэне.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1746 у фальварку Мерачоўшчына Слонімскага павету нарадзіўся Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага змаганьня ў Рэчы Паспалітай і ЗША (пам. 1817).

У 1789 Джордж Вашынгтон быў абраны першым прэзыдэнтам ЗША.

У 1808 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (пам. 1884)

У 1931 пакончыў жыцьцё самагубствам беларускі гісторык Усевалад Ігнатоўскі (нар. 1881), першы прэзыдэнт АН Беларусі.

У 1978 памёр беларускі паэт Аркадзь Куляшоў (нар. 1914).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень змаганьня з ракавымі захворваньнямі.

МІНУС 365:


Ашмяны цыганскія

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Пайшла, ніколі ўжо ня вернесься, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесься
Самотным жаўранкам зьвініць і плача май.

Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой сьветлы вобраз панясу я па жыцьці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысьці."


Аркадзь Куляшоў, зь верша "Бывай..." (1928).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG