Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Канфэрэнцыя ў Варшаве носіць правакацыйны характар


Будынак МЗС у Менску
Будынак МЗС у Менску
МЗС Беларусі апэратыўна адрэагаваў на намер Эўразьвязу істотна падвысіць фінансавую дапамогу для беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Быў распаўсюджаны камэнтар прадстаўніка зьнешнепалітычнага ведамства Андрэя Савіных, дзе, у прыватнасьці, гаворыцца:

«Захады нашых эўрапейскіх калегаў выклікаюць сур’ёзнае неразуменьне. Перш за ўсё, дадзенае мерапрыемства ў Варшаве нельга назваць канфэрэнцыяй для Беларусі. Яно праходзіць без удзелу законных прадстаўнікоў Беларусі і без уліку афіцыйнай пазыцыі дзяржавы. Такім чынам, гэтае мерапрыемства праводзіцца дзеля падтрымкі асобных маргінальных грамадзкіх груповак у Беларусі, якія не падтрымліваюцца беларускім грамадзтвам».

Апроч таго, паводле МЗС Беларусі, мерапрыемства носіць яскрава «правакацыйны характар»: «Палітыка штучнага вырошчваньня звонку грамадзянскай супольнасьці ў адрыве ад дыялёгу з законнымі ўладамі — правальная і небясьпечная палітыка. Досьвед правядзеньня такога кшталту сацыяльных экспэрымэнтаў з усёй відавочнасьцю пацьвярджае, што яны вядуць толькі да хаосу дэстабілізацыі, і кажа пра безадказнасьць іх арганізатараў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG