Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь прадумвае крокі ў адказ на санкцыі


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных
Беларусь прадумвае крокі, якія могуць быць зробленыя ў адказ на прыняцьцё абмежавальных захадаў з боку ЕЗ і ЗША, заявілі агенцтву Інтэрфакс у Міністэрстве замежных спраў.

"У гэты момант нашы экспэрты самым уважлівым чынам аналізуюць і ацэньваюць меры, прынятыя ЕЗ і ЗША. На гэтай аснове прадумваюцца крокі ў адказ", — заявіў агенцтву начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, гэтыя крокі будуць зробленыя "з выразным разуменьнем таго, што Беларусь ня хоча рухацца па шляху нэгатыўных і канфрантацыйных сцэнарыяў. Мы выступаем за дыялёг і супрацоўніцтва". Аднак, сказаў А. Савіных, "зьнешняя палітыка Беларусі зьяўляецца незалежнай і рэалізуецца ў інтарэсах беларускіх грамадзян. Менавіта гэтая лёгіка і будзе ляжаць у аснове нашых магчымых захадаў у адказ", — заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG