Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня працягваецца вызваленьне людзей з Акрэсьціна


Як паведаміла праваабаронца Алена Валынец, з ізалятару на Акрэсьціна з 8 гадзінаў раніцы выпускаюць асуджаных удзельнікаў акцыі 19 сьнежня.

На гэты момант выйшла 19 чалавек, якіх сустрэлі родныя, валянтэры і праваабаронцы. Паводле праваабаронцаў, сёньня можа выйсьці да ста чалавек. Алена Валынец не выключае, што некаторых могуць выпускаць празь іншы выхад. Разам з тым, улады ўжо не развозяць людзей і не выкідваюць іх у розных месцах гораду.

Сёньня ж Вольга Бандарэнка, жонка каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнкі, які знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ, паведаміла, што сёньня рэзка абмежавалі асартымэнт харчовых перадачаў у СІЗА КДБ. Не дазваляюць перадаваць сокі, фрукты, цукеркі, нічым гэта не тлумачачы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG