"Белая яблыня грому" — праграма Лявона Вольскага на вершы беларускіх клясыкаў. У ёй гучаць Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч, Янка Купала, Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Ларыса Геніюш, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін. У кожнага беларускага паэта ёсьць зь дзясятак вершаў, якія можна прасьпяваць, упэўнены спадар Вольскі. Таму праграма разрастаецца. Да дванаццаці паэтаў, што трапілі ў складанку "Белая яблыня грому", першая прэзэнтацыя якой адбылася ў сакавіку ў Купалаўскім тэатры пры поўным аншлягу, дадаліся новыя, кажа музыка.
«Мы ўжо зрабілі яшчэ ў дадатак да альбому дзьве песьні на вершы Ўладзімера Караткевіча і Анатоля Сыса. Нават не зрабілі, а папросту рэанімавалі, таму што яны напаўзабытыя ляжалі ў стосах, незаслужана паўзабытыя. Так што на канцэрце будуць іхныя прэм'еры».
Уласную сольную праграму Лявон Волькі зьбіраецца разбавіць дуэтамі з музыкамі Аляксандрам Памідоравым і Ганнай Хітрык. А яшчэ будзе выступаць з маладой, вельмі таленавітай і вельмі прыгожай (ягоныя эпітэты) сьпявачкай Ульлянай Найдзен. Для прыхільнікаў «Крамбамбулі» таксама рыхтуюцца нечаканкі.
«Будзе прэзэнтавацца пачатак новага альбому «Крамбамбулі» — гэта традыцыйныя песьні народаў Эўропы. Там будуць песьні харвацкія, францускія, ірляндзкія і нямецкія».
Канцэрт мае быць пазытыўна-іранічным, кажа Лявон Волькі. Гэткі настрой дужа патрэбны цяпер і слухачам, і музыку. Таму публіку чакае яшчэ шмат неспадзяванак, якія ўразяць, зьдзівяць і нададуць аптымізму.
Лявон Вольскі, дарэчы, не выключае, што наступным разам для публікі ён запяе праз тры дні — 19 сьнежня на выбарчым участку, дзе будзе назіральнікам. Хаця ці браць з сабой, апрача нататніка, асадкі, мабільнага тэлефона з фота- і відэакамэрай і сканэра для капіраваньня пратаколу вынікаў галасаваньня, яшчэ й гітару, пакуль сумняецца.
«Я думаю, што гітару браць няма сэнсу, таму што мяне выганяць з гэтай гітарай цёткі з камісіі, скажуць, хутчэй за ўсё, што я перашкаджаю выбарам. Але я зь імі, безумоўна, на пачатку паразмаўляю, і калі яны згодзяцца, то я з задавальненьнем прасьпяваю для народных масаў, якія падцягнуцца на галасаваньне».