Калі вы ўмееце выцягваць цьвік, забіты па плешку, як выцягнуць цьвік, забіты на палову даўжыні? Правільна, забіць па плешку, а далей дзейнічаць ўжо вядомым мэтадам.
Насамрэч мы вельмі часта ў жыцьці робім паводле гэтага правіла, зводзячы невядомае, хай складаным і пакручастым шляхам, да вядомага.
Нешта падобнае назіраецца ў выбарчай, дакладней, палітычнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.
Яшчэ на мінулым тыдні, падчас сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі ён казаў, што ўсе ягоныя апанэнты – бел-чырвона-белыя, ўсе празаходнікі, ўсе – за гвалтоўную беларусізацыю. Сёньня дзейны кіраўнік дзяржавы не адхіляўся ад вызначанага курсу: Кастусёў – адзіны шчыры, бо сапраўдны бнфавец, астатнія пярэваратні, ў 90-х “патроны падносілі, пасадзілі ўсіх расейцаў на чамаданы”.
У такім стылі Лукашэнка вёў кампанію 1994 году, такім быў патас яго абвінавачваньняў на адрас апазыцыі да канца 90-х гадоў.
Пазьней ўжо сам “змагар з нацыяналізмам” пачаў рабіць цікавыя эвалюцыі. Сапраўднай гістарычнай іроніяй сытуацыі з’яўляецца тое, што зараз хіба негалоўны ягоны спадзеў на тое, каб забясьпечыць энэргетычнае выжываньне краіны – фактычная рэалізацыя праекту Балтыйска-Чарнаморскага калектара сто разоў клятага БНФ.
Зьмяніўся сьвет, зьмянілася Беларусь, зьмяніўся і сам Лукашэнка. Таксама красамоўная дэталь – падчас выбарчай кампаніі зь ім не сустракаецца кіраўнік МЗС Расеі, але сустракаюцца кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы. Дык хто ж з кандыдатаў празаходнік? Мо ўсе, ўключна з дзейным кіраўніком дзяржавы.
Але на ўсебеларускім сходзе Лукашэнка апрануўся ў амуніцыю дзесяцігадовай даўніны. Гэта праявілася і ў станоўчай ацэнцы параўнаньня сходу са зьездам КПСС, і ў шчымлівым расповедзе пра захаваньне партбілета, і ва ўспамінах пра тое, як зладзеі развальвалі любімы Савецкі Саюз.
Вельмі дарэчным ўвасабленьнем гэтай машыны часу сядзеў у прэзыдыюме лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў. Ня будзем нават задавацьдалікатнае пытаньне, што рабіў у прэзыдыюме палітычнага сходу сувэрэннай дзяржавы (каштоўнасьць сувэрэнітэту Лукашэнка шмат разоў падкрэсьліваў) адзін з лідэраў апазыцыі суседняй дзяржавы. Ну зразумела ж, калі трэба, дык і Масква наша, і мы адзін народ.
Ну і Андрэіч, як той казаў, “не подкачал” – распавёў, як менавіта на лініі Сталіна ўсьвядоміў мудрасьць правадыра, які падпісаў пакт Молатава-Рыбэнтропа. Нават з ваеннага і артадаксальна-камуністычнага пункту гледжаньня менавіта Беларусь – самае няўдалае месца для такіх высноваў, вэрмахт у 1941 годзе прайшоў праз Беларусь прыкладна з такой жа хуткасьцю, як Францыю за год да таго, зьнішчаючы арміі і цэлы фронт. Але гэта дэталі, а тут жа арыя маскоўскага госьця.
Дарэчы, і з учорашнім выступам Лукашэнкі адбылася дзіўная рэч. Насамрэчурадавая праграма – ня самы кепскі плян асьцярожных рынкавых пераўтварэньняў. Але ў выкананьні дзейнага кіраўніка дзяржавы ён выглядаў гімнам антырынкавай існай эканамічнай мадэлі. І ў гэтым Лукашэнка вярнуўся да старой зброі – вобраза самога сябе 1994 году.
Вось і Аляксандар Зімоўскі ў адным са сваіх блогаў пісаў, што стрыжнем перадвыбарчай дзяржаўнай прапаганды стане палоханьне “ліхімі 90-мі”. У гэтым жа рэчышчы – і падарожжа ў тыя гады на машыне часу Аляксандра Лукашэнкі.
Ці спрацуе гэта – для лічбаў выбараў насамрэч ня важна, як ня важны для гэтых лічбаў і сам сход.
Але калі выцягваецца нафталінавая аргумэнтацыя даўно мінулых прапагандысцкіх бітваў, нават клакеры ў глядацкай залі пачынаюць здагадвацца, што адкрыцьці скончыліся.
І пачынаюць задумвацца -- а чым ўсё гэта можа скончыцца?
Насамрэч мы вельмі часта ў жыцьці робім паводле гэтага правіла, зводзячы невядомае, хай складаным і пакручастым шляхам, да вядомага.
Нешта падобнае назіраецца ў выбарчай, дакладней, палітычнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.
Яшчэ на мінулым тыдні, падчас сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі ён казаў, што ўсе ягоныя апанэнты – бел-чырвона-белыя, ўсе празаходнікі, ўсе – за гвалтоўную беларусізацыю. Сёньня дзейны кіраўнік дзяржавы не адхіляўся ад вызначанага курсу: Кастусёў – адзіны шчыры, бо сапраўдны бнфавец, астатнія пярэваратні, ў 90-х “патроны падносілі, пасадзілі ўсіх расейцаў на чамаданы”.
У такім стылі Лукашэнка вёў кампанію 1994 году, такім быў патас яго абвінавачваньняў на адрас апазыцыі да канца 90-х гадоў.
Пазьней ўжо сам “змагар з нацыяналізмам” пачаў рабіць цікавыя эвалюцыі. Сапраўднай гістарычнай іроніяй сытуацыі з’яўляецца тое, што зараз хіба не
Галоўны ягоны спадзеў на тое, каб забясьпечыць энэргетычнае выжываньне краіны – фактычная рэалізацыя праекту Балтыйска-Чарнаморскага калектара сто разоў клятага БНФ.
Зьмяніўся сьвет, зьмянілася Беларусь, зьмяніўся і сам Лукашэнка. Таксама красамоўная дэталь – падчас выбарчай кампаніі зь ім не сустракаецца кіраўнік МЗС Расеі, але сустракаюцца кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы. Дык хто ж з кандыдатаў празаходнік? Мо ўсе, ўключна з дзейным кіраўніком дзяржавы.
Але на ўсебеларускім сходзе Лукашэнка апрануўся ў амуніцыю дзесяцігадовай даўніны. Гэта праявілася і ў станоўчай ацэнцы параўнаньня сходу са зьездам КПСС, і ў шчымлівым расповедзе пра захаваньне партбілета, і ва ўспамінах пра тое, як зладзеі развальвалі любімы Савецкі Саюз.
Вельмі дарэчным ўвасабленьнем гэтай машыны часу сядзеў у прэзыдыюме лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў. Ня будзем нават задаваць
Увасабленьнем машыны часу сядзеў у прэзыдыюме лідэр расейскіх камуністаў Генадзь Зюганаў.
Ну і Андрэіч, як той казаў, “не подкачал” – распавёў, як менавіта на лініі Сталіна ўсьвядоміў мудрасьць правадыра, які падпісаў пакт Молатава-Рыбэнтропа. Нават з ваеннага і артадаксальна-камуністычнага пункту гледжаньня менавіта Беларусь – самае няўдалае месца для такіх высноваў, вэрмахт у 1941 годзе прайшоў праз Беларусь прыкладна з такой жа хуткасьцю, як Францыю за год да таго, зьнішчаючы арміі і цэлы фронт. Але гэта дэталі, а тут жа арыя маскоўскага госьця.
Дарэчы, і з учорашнім выступам Лукашэнкі адбылася дзіўная рэч. Насамрэч
Лукашэнка вярнуўся да старой зброі – вобраза самога сябе 1994 году.