Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літвы застаюцца пярэчаньні адносна Беларускай АЭС


У Літвы застаюцца пярэчаньні да справаздачы пра ацэнку ўзьдзеяньня Беларускай АЭС на навакольнае асяродзьдзе, якую прадставіў афіцыйны Менск.

Пра гэта паведаміла літоўскае Міністэрства замежных спраў.

Літоўскі бок зьняпраўдзіў інфармацыю кіраўніка нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце міністраў Беларусі Якава Кенігсберга. 24 лістапада той заявіў, што Літва зьняла ўсе пярэчаньні па беларускай справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня Беларускай АЭС на навакольнае асяродзьдзе.

"Мы адказалі на ўсе пытаньні, якія турбавалі літоўскі бок, і ўсе супярэчнасьці былі зьнятыя", — сказаў Кенігсберг.

"Як было заяўлена 18 чэрвеня 2010 году падчас сустрэчы прадстаўнікоў Літвы і Беларусі ў Менску, а таксама ў лісьце Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя Літвы, накіраваным 9 ліпеня ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі, працэс ацэнкі ўзьдзеяньня Беларускай АЭС на навакольнае асяродзьдзе нельга лічыць завершаным, пакуль беларускі бок не падаў усе адказы", — гаворыцца ў заяве літоўскага МЗС.

"Літва не атрымлівае адказаў на зададзеныя пытаньні адносна праекту беларускай атамнай электрастанцыі — чаму для ажыцьцяўленьня гэтага праекту была абрана менавіта Астравецкая пляцоўка, якая знаходзіцца ўсяго за 50 кілямэтраў ад сталіцы Літвы Вільні?"

"Двухбаковую сустрэчу ў чэрвені Літва адмаўляецца прызнаць кансультацыямі па Канвэнцыі Эспа аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе ў трансгранічным кантэксьце, паколькі не былі выкананыя патрабаваньні канвэнцыі аб своечасовым і вычарпальным інфармаваньні, арганізацыі публічных абмеркаваньняў і іншых працэдурах, пазначаных у канвэнцыі", — сказана ў паведамленьні МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG