Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байкот – рэальнае дзеяньне


Пачалася агітацыйная частка выбарчай кампаніі. Мы агітуем за байкот фальшывых выбараў. У гэтым годзе рэжым скарыстаўся паслугамі калектыўнага спарынг-партнэра, складзенага з прадстаўнікоў падстаўной апазыцыі. Лукашэнка заклікаў грамадзтва, каб іх (партнэраў) падтрымалі і нават дапамаглі сабраць подпісы для рэгістрацыі. ЦВК на чале з адыёзнай Ярмошынай зразумелі гэта канкрэтна і, як кажуць, з апераджэньнем: усе спаборнікі (акрамя аднаго някемлівага) былі зарэгістраваныя кандыдатамі.

Лукашэнка, які ня мае права балятавацца чацьвёрты раз, акрамя ўсяго (у рэальнасьці) не сабраў свае 100 тысячаў подпісаў.
Тым часам па зьвестках, якія ўжо сталі вядомыя шмат каму, ніхто са спарынг-партнэраў не сабраў 100 тысячаў подпісаў, акрамя Някляева (190 тысячаў). Тым ня менш іх усіх зарэгістравалі (а некаторыя пры гэтым паводзяць сябе фанабэрыста, разважаюць пра “перамогу”, пра выхад у другі тур, лепяць з сябе “лідэраў” і т.п.). Kамэдыя маразму, спэктакль клоўнаў.

Зрэшты, калі аналізаваць чыста фармальна, не зважаючы на палітычную рыторыку, то адзіным рэальным і законным лідэрам у гэтым балагане зьяўляецца якраз Уладзімер Някляеў. Лукашэнка, які ня мае права балятавацца чацьвёрты раз, акрамя ўсяго (у рэальнасьці) не сабраў свае 100 тысячаў подпісаў. Тое, што ён прадставіў – адміністрацыйная падробка, і ўсе ведаюць як яна была зроблена.

З самага пачатку фальсыфікацыя пачалася з абодвух бакоў. Але, відаць, сказана тут, не дакладна, што “з абодвух бакоў”, бо і спарынг-партнэры, і Лукашэнка робяць адну справу – працуюць на “элегантную перамогу” ўзурпатара.

Далейшы сцэнар ужо цалкам прадказальны. “Кандыдаты” спатыкаюцца з выбаршчыкамі, выпускаюць пару на радыё-тэлебачаньні, а ў канцы акажацца, што ўсе галасы забраў Лукашэнка. Ён жа і вызначыць новага “Мілінкевіча” (хаця ўжо і так вядома), нарэзаўшы яму большы працэнт галасоў.

Тэарэтычна, аднак, ёсьць дапушчэньне пэрспэктыўнага выхаду на барацьбу. Гэта калі нехта са спарынг-партнэраў засьведчыў бы сябе першым і як рэальную альтэрнатыву рэжыму, прызнаную электаратам, прытым беларускую альтэрнатыву, якая сыходзіць з нацыянальных інтарэсаў. Тады змаганьне магло б мець арганізаваны працяг у грамадзтве пасьля сканчэньня фальшывых выбараў.

Выхадам з гэтай рэжымнай пасткі можа стаць электаральны байкот фальшывых выбараў і ўсёй балаганнай камэдыі галасаваньня.
Выхад на нацыянальную альтэрнатыву ў прынцыпе верагодны, нягледзячы на мінімум часу (адзін месяц), бо ёсьць асоба, якая магла б ёй стаць. Тым часам эфэктоўны і магутны прыём калектыўнага адмаўленьня ўсіх спарынг-кандыдатаў ад удзелу ў фальшывых выбарах, практычна, немагчымы з прычыны залежнасьці і нізкага палітычнага ўзроўню кандыдатаў.

Рэальным выхадам з гэтай рэжымнай пасткі можа стаць электаральны байкот фальшывых выбараў і ўсёй балаганнай камэдыі галасаваньня. Пасьля байкоту наш галоўны лёзунг: “Новыя выбары бяз Лукашэнкі” і падрыхтоўка грамадзкага руху за ажыцьцяўленьне гэтага лёзунгу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG