21 лістапада менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены альбо Чырвоны касьцёл адзначыць 100-гадовы юбілей. З гэтай нагоды ў сьвятыні адбудзецца ўрачыстая літургія, якую ўзначаліць Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч.
Гамілію прамовіць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. На літургію запрошаны вышэйшыя герархі зь Беларусі і замежжа, Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філярэт, прадстаўнікі дыпляматычных місій хрысьціянскіх краін у Беларусі.
Галоўнай урачыстасьці папярэднічае малітоўная падрыхтоўка: 9-дзённую навэнну 11 лістапада распачалі каля 200 сьветароў і сясьцёр законных. 19 лістапада распачнецца трохдзённы малітоўны трыдуум, пачатак якому дасьць супольная міжканфэсійная малітва.
100-гадоваму юбілею Чырвонага касьцёла таксама будуць прысьвечаныя ўсе імпрэзы, якія адбудуцца цягам юбілейнага году. Першае зь іх заплянавана на 23 лістапада: навуковы круглы стол, прысьвечаны нацыянальнай ідэі ў штодзённым жыцьці хрысьціяніна".