Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У маю групу ўвайшлі тыя, што раней былі апалітычныя ці апатычныя"


Госьцем праграмы "Начная Свабода" быў Сяргей Рыжоў. Спадар Рыжоў, які сышоў з выбарчай кампаніі, бо яго ініцыятыўная група ня здолела сабраць 100 тысяч подпісаў, 1 лістапада атрымаў загад на звальненьне.

Спадара Рыжова звольнілі нібыта за прагул. Ён распавёў, што сёньня кіраўніцтва пладова-гародніннага камбінату "Ноўка", дзе ён працаваў начальнікам сэктару зьнешнеэканамічных сувязей, спачатку параіла напісаць яму заяву на звальненьне паводле ўласнага жаданьня. Калі ён адмовіўся, быў выдадзены загад на звальненьне.

Былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах кажа, што пагрозы пра магчымае звальненьне чуў ад дырэктара камбінату з таго самага часу, як стала вядома пра яго намер балятавацца. Ён кажа таксама, што пад ціскам кіраўніцтва сёньня мусіў звольніцца і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Даніл Гітцовіч — ён працаваў спэцыялістам сэктару зьнешнеэканамічнай дзейнасьці на тым самым камбінаце "Ноўка".

Знаткевіч: Ці праўда, што Вы вырашылі ісьці балятавацца ў прэзыдэнты, каб змагацца за сваё працоўнае месца?

Рыжоў: Не, гэта абсалютна няслушны пункт гледжаньня, і ён навязваецца беларускаму народу і СМІ тымі ж прадстаўнікамі выканаўчай улады з цалкам зразумелых прычынаў. Я ўжо тры гады адстойваў правы грамадзянаў, якія прыходзілі да мяне са сваім болем: інваліды, пэнсіянэры, маламаёмасныя, беспрацоўныя.

Знаткевіч: Мы папрасілі задаваць Вам пытаньні наведнікам нашага сайта svaboda.org.

Марыя зь Менску:

Скажыце, калі ласка, для чаго вы паспрабавалі балятавацца? Што і каму хацелі гэтым даказаць?

ФРАБЕЛ:

Cп. Рыжоў, няўжо вы сапраўды разьлічвалі на Перамогу? Калі "Не", то чаго вылучаліся ? Не здаецца вам, што лепей было працаваць вам у камандзе якога-небудзь лідэра і тым самым прынесьці больш карысьці нашай краіне ?

Рыжоў: Па-першае, у мяне гадамі выпрацавана сваё бачаньне сытуацыі, свой пункт гледжаньня, які ў шмат якіх пытаньнях ці ў некаторых пытаньнях разыходзіцца з тымі пунктамі гледжаньня на сытуацыю ў краіне і наконт шляхоў выйсьця зь яе з паважанымі мной кандыдатамі на прэзыдэнцкіх выбарах. Па-другое, я хацеў данесьці беларускаму народу факт магчымасьці ўдзелу ў выбарах і заявы сваёй грамадзянскай пазыцыі шырокаму колу грамадзкасьці. Па-трэцяе, у маю ініцыятыўную групу ўвайшлі такія слаі насельніцтва, якія раней былі апалітычныя ці апатычныя, правы якіх уціскаюцца ня толькі ў нашай дзяржаве, але і ў дзяржавах цывілізаванага сьвету. Я кажу пра тых жа самых цыганоў. Пасьля таго, як была сфармаваная мая ініцыятыўная група, я не меў маральнага права не зрабіць наступнага кроку.

Знаткевіч: Якая асноўная праблема, якую не заўважаюць іншыя кандыдаты, якая была б важнай у вашай праграме?

Рыжоў: Я б ня ставіў так гэтае пытаньне. Кожны кандыдат імкнецца ахапіць максымальна магчымае кола значных праблемаў для аўдыторыі, на якую ён абапіраецца. У некаторых кандыдатаў пераважае эканамічны складнік. Яны абапіраюцца на пэўныя слаі насельніцтва. У іншых кандыдатаў ідзе духоўна-маральны складнік. Некаторыя кандыдаты робяць акцэнт на маладзёва-актыўную частку насельніцтва. Мне здаецца, адказваць на гэтае пытаньне было б некарэктна ў адносінах да тых вартых людзей, што пайшлі на выбары.

Слухаць перадачу цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG