Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задайце пытаньне Сяргею Рыжову


Госьцем праграмы "Начная Свабода" сёньня будзе Сяргей Рыжоў. Спадар Рыжоў, які сышоў з выбарчай кампаніі, бо яго ініцыятыўная група ня здолела сабраць 100 тысяч подпісаў, сёньня атрымаў загад на звальненьне.

Спадара Рыжова звольнілі нібыта за прагул. Ён распавёў, што сёньня кіраўніцтва пладова-гародніннага камбінату "Ноўка", дзе ён працаваў начальнікам сэктару зьнешнеэканамічных сувязей, спачатку параіла напісаць яму заяву на звальненьне паводле ўласнага жаданьня. Калі ён адмовіўся, быў выдадзены загад на звальненьне.

Былы прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах кажа, што пагрозы пра магчымае звальненьне чуў ад дырэктара камбінату з таго самага часу, як стала вядома пра яго намер балятавацца. Ён кажа таксама, што пад ціскам кіраўніцтва сёньня мусіў звольніцца і кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Даніл Гітцовіч — ён працаваў спэцыялістам сэктару зьнешнеэканамічнай дзейнасьці на тым самым камбінаце "Ноўка".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG