Беларускі ўрад пачаў падрыхтоўку да другога выпуску доўгатэрміновых эўрааблігацыяў на 1 мільярд даляраў. Тэрмін іх абарачэньня складзе ня менш за пяць гадоў. Гэтыя эўрааблігацыі могуць быць зьмешчаны на рынак каштоўных папераў за межамі краіны ў канцы гэтага году або на пачатку 2011 году.
Дазвол на разьмяшчэньне эўрабондаў кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка даў меней чым за год да чарговых прэзыдэнцкіх выбараў. Урад атрымаў права ў 2010-2011 гадах выпусьціць за мяжой аблігацыі на суму да 2 мільярдаў даляраў з тэрмінам звароту ня менш за пяць гадоў. Сёлета ў ліпені беларускія ўлады ўжо зрабілі дэбютнае разьмяшчэньне эўрабондаў на 600 мільёнаў даляраў і стаўкай купона 8,75%. Яны будуць пагашаныя ў 2015 годзе. У жніўні ў дадатак да дэбютных укладаў улады разьмясьцілі эўрааблігацыі яшчэ на 400 мільёнаў даляраў. Цяпер адразу выпусьцяць эўрабонды на 1 мільярд даляраў. Паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, такім чынам улады сьпяшаюцца вырашыць бягучыя праблемы.
«Вельмі патрэбныя грошы, і гэта нармальная практыка, калі той, каму патрэбны грошы, выходзіць на сусьветны рынак каштоўных папераў і там выпускае свае аблігацыі. Але справа ў тым, пад які працэнт браць. Калі бярэцца пад працэнт больш высокі, чым эканамічны рост у краіне, то гэта атрымліваецца фінансавая піраміда. Апошняя пазыка была пад 8,5-8,75%. А рост ВУП складаў недзе каля 106-107%. Гэта ніжэй, чым працэнты за гэты крэдыт. Атрымліваецца, што гэта справа небясьпечная. У даўгі ня трэба ўлазіць, бо іх немагчыма вярнуць пры такіх адносінах працэнту і тэмпаў эканамічнага росту. Гэта ўпаўзаньне ў фінансавую піраміду».
Экс-старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч лічыць, што тут галоўнае, як урад траціць грошы. Атрымліваецца, што, выпускаючы эўрабонды, улады ўлазяць у кабалу і даўгавую яму.
«Наступныя пакаленьні павінны будуць разьлічвацца па даўгах, бо ў вытворчасьць ідзе вельмі мала. Усё ідзе на спажываньне. А цяпер асабліва, калі ўрад вырашыў ашчасьлівіць беларускі народ перад выбарамі і ўвесь час кажа пра падвышэньне заробкаў. Яны, відаць, пойдуць на пакрыцьцё дэфіцыту бюджэту, бо на наступны год заплянаваны дэфіцыт 3% да валавога прадукту. І гэта недзе так і будзе мільярд даляраў».
Паводле фінансавага аналітыка Сяргея Чалага, прычына разьмяшчэньня эўрабондаў — у адмоўным рахунку плацёжнага балянсу. І таму ўладам даводзіцца траціць золатавалютныя рэзэрвы і павялічваць зьнешнюю запазычанасьць.
«Магчымасьці міждзяржаўных крэдытаў цяпер практычна моцна абмежаваныя. Расея ўжо грошай не дае. Ад Кітая прыходзяць зьвязаныя крэдыты. Застаецца толькі камэрцыйны доўг. А камэрцыйны доўг дарагі. Па нашым сувэрэнным рэйтынгу ён атрымліваецца акурат паміж 8 і 9% гадавых. Паколькі нічога іншага не застаецца, адтуль грошы і бярэм».
Паводле спадара Чалага, выпуск эўрабондаў ужо ў чацьвёртым квартале гэтага году сьведчыць пра тое, што «сытуацыя горшая, чым раней меркавалася, калі выйшаў у траўні прэзыдэнцкі указ пра разьмяшчэньне эўрааблігацый».