Кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД на парлямэнцкіх выбарах у Малдове прызначаны першы намесьнік старшыні Выканаўчага камітэту СНД Уладзімер Гаркун. Выбары парлямэнту адбудуцца тут 28 лістапада, а першыя назіральнікі прыбудуць 8 лістапада.
Місія СНД правядзе маніторынг выбарчай кампаніі. У плянах назіральнікаў — сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных партыяў і афіцыйных уладаў, супрацоўнікамі выбарчых камісіяў.
Па выніках назіраньня зьявіцца заява місіі СНД, у якой будзе выказана, наколькі гэтыя выбары адпавядаюць, як нацыянальнаму заканадаўству, так і міжнародным абавязкам Рэспублікі Малдова.