Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова хоча адклікаць амбасадара з Расеі


Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Малдовы Міхай Гімпу заявіў сёньня, што будзе дамагацца адкліканьня амбасадара краіны ў Расеі з-за яго падтрымкі байкоту канстытуцыйнага рэфэрэндуму.

Гімпу канстатаваў, што малдаўскі амбасадар у Маскве Андрэй Нэгута, даючы інтэрвію расейскай прэсе, адкрыта падтрымаў адпаведныя заклікі апазыцыйных камуністаў.

Рэфэрэндум аб пераходзе да ўсенародных выбараў прэзыдэнта, які прайшоў у Малдове 5 верасьня не адбыўся з-за нізкай яўкі выбарцаў.
XS
SM
MD
LG