Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон заклікае байкатаваць прэзыдэнцкія выбары


Пра гэта, паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, сьведчыць зьмест цыдулкі, прымацаванай да чарговага бел-чырвона-белага сьцяга.

Нацыянальны сьцяг залунаў каля 8-й вечара на высакавольтнай лініі электраперадач узбоч шашы Полацк-Віцебск, на ўезьдзе ў абласны цэнтар з боку Кіраўскага пасёлку. Ён добра бачны кіроўцам і пасажырам, якія праяжджаюць па гэтай дарозе.

Барыс Хамайда, спасылаючыся на вартыя даверу крыніцы, працытаваў беларускай «Свабодзе» цыдулку, прымацаваную да сьцяга: «Усіх кандыдатаў на так званае прэзыдэнцтва — у Чорную Кнігу Дзяржаўнай Здрады. Толькі байкот! Усё адно мы пераможам, усе бліжэй і бліжэй чуецца тупат капытоў нашай непераможнай Пагоні. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон».

Глядзець камэнтары (7)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG