Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі — няма прарыўных пазытыўных зьяваў”


Паўлюк Быкоўскі
Паўлюк Быкоўскі

Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў папярэднія дадзеныя нацыянальнага апытаньня, праведзенага ў верасьні 2010 году. Паводле гэтых дадзеных, рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі за апошнія тры месяцы ўпаў на 5 працэнтаў. Чым можна патлумачыць гэтыя дадзеныя, ці варта гаварыць пра нейкую тэндэнцыю? Чаму ўсё болей беларусаў выбіраюць збліжэньне з Эўразьвязам замест інтэграцыі з Расеяй? На гэтыя пытаньні адказвае палітычны аглядальнік газэты «Беларусы і рынак» Паўлюк Быкоўскі.


Цыганкоў: Чым можна патлумачыць даволі істотнае падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі? Гэта выклікана нейкімі часовымі прычынамі альбо мы маем справу зь нейкай тэндэнцыяй, якая будзе разьвівацца з набліжэньнем выбараў?

Быкоўскі: Цяжка казаць, ці стане гэта тэндэнцыяй, бо пакуль мы бачым толькі асобны ўсплеск зьніжэньня рэйтынгу Лукашэнкі. Якраз нядаўна мы назіралі ўсплёск у іншы бок, таму рана рабіць нейкія высновы.

Можна назіраць пэўную стомленасьць электарату тым, што людзі назіраюць у паводзінах Лукашэнкі.
Але можна зазначыць, што тут можна назіраць пэўную стомленасьць электарату тым, што людзі назіраюць у паводзінах Лукашэнкі. Няма нейкіх прарыўных пазытыўных зьяваў, якія могуць палепшыць жыцьцё. Вядома, ідзе падвышэньне пэнсіяў і заробкаў, але разам з тым, гэта ўсё накладаецца на падвышэньне цэнаў і чаканае абвастрэньне сытуацыі ў эканоміцы пад уплывам інфармацыйнай вайны з Расеяй

Цыганкоў: Даволі прыкметная тэндэнцыя — зноў вырасла колькасьць беларусаў, якія гатовыя галасаваць сёньня за ўступленьне Беларусі ў Эўразьвяз. І гэтая лічба расьце фактычна кожнае апытаньне цягам гэтага году. Чым бы вы патлумачылі гэтую тэндэнцыю?

Быкоўскі: Я б не казаў, што ў прыхільнікі ўступленьня ў Эўразьвяз перацякаюць людзі, якія раней выступалі за інтэграцыю з Расеяй. Бо мы бачылі даволі вялікую колькасьць людзей, якія былі як супраць інтэграцыі з Усходам, гэтак і з Захадам.

Разам з тым мы бачым, што ў Эўропе эканоміка перажыла крызіс, зь іншага боку, мы чуем станоўчую рыторыку беларускага рэжыму адносна супрацоўніцтва з Захадам. І гэтыя дзьве тэндэнцыі накладаюцца адна на адну.

Але пакуль рана казаць, што мы назіраем цьвёрдае імкненьне беларускага электарату да інтэграцыі з ЭЗ. Найхутчэй, тут ёсьць накладаньне двух мэдыя-эфэктаў — інфармацыйнай вайны з Расеяй і таго, што беларуская прапаганда перастала апошнім часам зацята лаяць Захад.

  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG