Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле сацыёлягаў, насельніцтва Беларусі найбольш давярае войску


Гэта вынікае з дадзеных апытаньня, якое правёў сярод жыхароў Беларусі сацыялягічны цэнтар «Зеркало-инфо». Яно праходзіла ў жніўні-верасьні і адпавядала ўсім патрабаваньням для такога апытаньня.

Паводле дадзеных сацыёлягаў, на першае месца па даверы насельніцтва выйшла войска. Менавіта яму давяраюць 56% рэспандэнтаў. Царква, якая раней звычайна была ў такіх апытаньнях першай, гэтым разам на другім месцы з 52%. Ураду давяраюць 41%.

Кіраўнік лябараторыі цэнтру Леанід Міхейчыкаў сказаў «Свабодзе», што ў гэтым апытаньні рэйтынг прэзыдэнта не вывучаўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG