Паводле нядаўняга апытаньня (травень-чэрвень 2010 г., апытана больш за 4 тыс. чалавек), праведзенага Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам (ІАЦ) пры адміністрацыі прэзыдэнта, кіраўніку дзяржавы давярае 80% апытаных. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА. Экспэрты ІАЦ таксама паведамілі агенцтву, што ўзровень даверу да кіраўніка дзяржавы застаецца практычна нязьменным з 2007 году.
Апытаньне ІАЦ паказала даволі высокі ўзровень даверу і да іншых дзяржаўных інстытутаў.
Вынікі апытаньня, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна- эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД) у чэрвені сёлета (апытана 1516 рэспандэнтаў), даюць значна больш сьціплыя паказчыкі ўзроўню даверу да дзяржаўных інстытутаў http://www.iiseps.org/press3.html.
Ці давяраеце Вы наступным грамадзкім і дзяржаўным інстытутам? %
*адказ па праваслаўнай царкве, каталіцкай царкве, паводле апытаньня НІСЭПД, давяраюць 37.3% апытаных, пратэстанцкай – 19%.
** адказ па мясцовым выканкамам, мясцовым саветам, паводле апытаньня НІСЭПД, давяраюць 36.6% апытаных

Грамадзкі ці дзяржаўны інстытут | ІАЦ | НІСЭПД |
Царкава | 82 | 63.6* |
Войска | 81.5 | 52.8 |
Прэзыдэнт | 80 | 54.3 |
Урад | 74 | 48.8 |
Нацыянальны сход | 73 | 34.2 |
Мясцовыя органы ўлады | 70 | 38.1** |
Суды | 76 | 47.9 |
Пракуратура | 75 | 47.2 |
КДБ | 72.5 | 42.1 |
Апазыцыйныя партыі | <10 | 14.4 |
Незалежныя прафсаюзы | <20 | 31.8 |