Сьвет учора і сёньня, 20-21 верасьня
1
Нямеччына. Кветкі перад домам у Лёраху, дзе жанчына застрэліла трох людзей і забілася сама.
2
Швэцыя. Антырасісцкая дэманстрацыя ў Стакгольме зь лёзунгамі “Далоў Партыю швэдзкіх дэмакратаў”
3
Вэнэсуэла. Паліцыя эскартуе дамініканскага наркадылера Амара Гусмана Мартынэса перад экстрадыцыяй.
4
Індыя. Індыйскі спэцназавец патрулюе вуліцы кашмірскай сталіцы Шрынагару падчас камэнданцкай гадзіны.
5
Афганістан. Францускія вайскоўцы з 126-га пяхотнага палку на адпачынку.
6
Тайвань. Ратаўнік выносіць ахвяру паводкі ў горадзе Гаосюн.
7
Ірак. Каля руінаў дома ў Багдадзе, дзе за дзень да таго ў выніку тэрарыстычнага акту загінула 29 чалавек. -
8
Емэн. Маці нямецкага падлетка Рамі Ганса размаўляе ў судзе з сынам, якога падазраюць у сувязі з тэрарыстамі.
9
Францыя. Конныя жандармы патрулююць вуліцы Парыжу ва ўмовах павышанай антытэрарыстычнай гатовасьці. -
10
Ізраіль. Ультраартадоксы купляюць у Ерусаліме пальмавыя галінкі перад сьвятам Сукот.