У сераду Аляксееў ня змог вылецець у Швайцарыю з маскоўскага аэрапорту «Дамадзедава». Пазьней пра ягоны лёс паступалі ўрыўкавыя зьвесткі. Сярод іншага паведамлялася, што актывіст нібыта апынуўся ў Беларусі, дзе мае прасіць палітычнага прытулку.
Сёньня Аляксееў расказаў радыёстанцыі «Рэхам Масквы», што яго два дні вазілі па падмаскоўных аддзяленьнях міліцыі, а пятніцу прывезьлі ў Тулу.
Ад яго патрабавалі адклікаць пазовы супраць мэрыі Масквы з Эўрапейскага суду па правах чалавека.
Аляксееў адзначыў, што мае намер дамагацца расьсьледаваньня таго, што зь ім сталася, а таксама судзіцца з швайцарскай авіякампаніяй, якая зьняла яго з рэйсу й перадала міліцыі ўжо пасьля таго, як ён прайшоў мытны й пашпартны кантроль і знаходзіўся ў зоне вылету.
Мікалай Аляксееў — вядомы актывіст гей-супольнасьці ў Расеі. Ён з 2006 году арганізаваў некалькі гей-парадаў у Маскве, якія былі жорстка разагнаныя міліцыяй. Урэшце Мікалай Аляксееў падаў пазовы на маскоўскія ўлады ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Гэтыя справы неўзабаве меліся разглядацца ў Страсбуры, прычым, паводле адмыслоўцаў, верагоднасьць перамогі гей-актывіста была вялікай. Раней
15 траўня ў Менску спрабавалі правесьці гей-парад. У акцыі на вуліцы Сурганава ўзялі ўдзел каля двух дзясяткаў гей-актывістаў зь Беларусі, Расеі ды іншых краін. Большасьць удзельнікаў акцыі затрымала міліцыя. Сярод затрыманых у Менску 15 траўня быў і Мікалай Аляксееў.
У сваім блогу Мікалай Аляксееў паабяцаў выступіць з заявай наконт апошніх падзей.