Пра пляны ягонай выбарчай кампаніі і ацэнку сытуацыю мы папрасілі распавесьці намесьніка старшыні Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Яраслава Раманчука, які зараз знаходзіцца ў Вашынгтоне.
Раманчук: Дата прадказальная, мы меркавалі што гэта будзе ці 12 ці 19 сьнежня. Таму ў нас усё, як кажуць, "на мазі". Я, безумоўна, іду на выбары. Ініцыятыўная група падрыхтаваная. Мы рыхтуем сьпіс, каб падаць яго. Ініцыятыўная група будзе складацца з 700-800 сябраў у 32 гарадах. Мы маем заявы ад сябраў ініцыятыўнай групы. Гэтая працэдура больш жорсткая, гэта гарантыя таго, што людзі будуць працаваць, гэта своеасаблівая страхоўка ад таго, каб нельга было сказаць, што людзей уключылі ў склад групы бязь іх згоды.
Дракахруст: Ці не чакаеце вы, што падчас ужо абвешчанай выбарчай кампаніі нехта можа зьняць сваю кандыдатуру на чыюсьці карысьць, увайсьці ў каманду іншага кандыдата? Можа, і ў вас ёсьць падобныя пляны?
Раманчук: Я лічу, што такое безумоўна будзе, але я не зьбіраюся ўваходзіць ні ў якія альянсы да таго, пакуль мы не здадзім сабраныя подпісы на рэгістрацыю. Тады мы будзем размаўляць. Напрацоўкі па адзінай стратэгіі ўдзелу ў выбарах ёсьць, але зараз мы маем намер зьбіраць подпісы, рэгістравацца і рабіць кампанію самастойна.
Дракахруст: А як бы вы маглі пракамэнтаваць чуткі пра тое, што Аляксандар Мілінкевіч ня будзе ўдзельнічаць у выбарах?
Расея, як і Польшча, і Злучаныя Штаты не зьяўляюцца гульцамі на гэтых выбарах, яны проста назіраюць – больш ці менш актыўна і агрэсіўна. Але гэтыя выбары, як ніякія, зьяўляюцца выключна беларускай справай.
Дракахруст: На ваш погляд, якім чынам Расея будзе ўплываць на выбарчаю кампанію ў Беларусі і як будуць складацца вашы стасункі з Масквой, з Крамлём?
Мы спадзяемся, што на гэтых выбарах магчымасьцяў выказваць сваю думку праз расейскія мэдыі будзе больш, чым гэта было ў 2006 годзе.
Расея, як і Польшча, і Злучаныя Штаты не зьяўляюцца гульцамі на гэтых выбарах, яны проста назіраюць – больш ці менш актыўна і агрэсіўна. Але гэтыя выбары, як ніякія, зьяўляюцца выключна беларускай справай.
Дракахруст: Яраслаў, вы зараз У Вашынгтоне, ці не зьбіраецеся вярнуцца ў Беларусь на рэгістрацыю вашай ініцыятыўнай групы?
Раманчук: Не. Прысутнасьць самога кандыдата на гэтым этапе не патрабуецца. Дакумэнты для рэгістрацыі маёй ініцыятыўнай групы пададуць у ЦВК яе кіраўнікі Леў Марголін і Аксана Крышчановіч. Я ў сераду буду выступаць у Кангрэсе ЗША.